Безбарьерная среда. Что делается в Шумилино по её созданию?

Новости Общество

Крок за крокам –на гукі

Дзяржава ўдзяляе вялікую ўвагу стварэнню і развіццю камфортнага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У Беларусі распрацавана навігацыйная сістэма для людзей са слабым зрокам. Праект, які рэалізуецца, атрымаў назву «Гукавая сістэма навігацыі «Крокі на гукі». Мы вырашылі даведацца, што
зроблена па гэтым праекце ў нашым раёне.

У  тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённым цэнтры культуры, Шумілінскім участку электрасувязі ўстаноўлены так званыя моўныя інфарматары. Імі можна кіраваць дыстанцыйна, гэта значыць праз мабільны дадатак, устаноўлены на смартфоне карыстальніка, які дрэнна бачыць. Унутры інфарматара знаходзіцца флэш-карта, на якую запісаны гукавы сігнал – арыенцір. Як толькі чалавек уключыць дадатак, ён пачынае атрымліваць дадатковую інфармацыю. «У ТЦСАН моўныя інфарматары размешчаны побач з уваходнымідзвярыма, перад санвузлом, –рассказала загадчыца аддзела пярвічнага прыёму, аналізу, інфармацыі і прагназавання цэнтра Таццяна Шаціла. – Яны дапамагаюць людзям арыентавацца ў прасторы. Напрыклад, указваюць, колькі метраў да ўваходных дзвярэй, ці ёсць ступенькі і колькі іх, ці ёсць перад будынкам агароджа, газон, што і дзе размяшчаецца ўнутры памяшкання, як знайсці мнемасхему, па якой можна “чытаць рукамі”. Такім чынам чалавек, які слаба бачыць, можа самастойна знайсці патрэбны кабінет. У бліжэйшы час моўныя інфарматары плануецца ўстанавіць у райбальніцы, аддзеле па адукацыі райвыканкама, СШ № 2 г. п. Шуміліна, у іншых сацыяльна значных аб’ектах». У гэтым сапраўды ёсць патрэба, бо ў нашым раёнепражывае 69 жыхароў (дарослых і дзяцей), якія дрэнна бачаць або не бачаць зусім. Сем з іх набылі спецыяльныя смартфоны з дадаткам для моўнага інфарматара.

– Моўныя інфарматары ў многім аблягчаюць жыццё, – кажа жыхар райцэнтра АндрэйЧарноў. – Я практычна не бачу, адрозніваю толькі чорнае і белае. У маім смартфоне ўстаноўлены спецыяльны дадатак. Карыстаюся ім, калі прыходжу ў раённы цэнтр культуры – так намнога зручней арыентавацца. Дзякуй тым людзям, якія прыдумалі для нас такую палёгку.

Магчыма, у раёне знойдуцца і яшчэ людзі са слабым зрокам, якія захочуць набыць для сябе смартфоны з мабільным дадаткам. «Для гэтага трэба звярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і напісаць адпаведную заяву, –рассказала спецыяліст цэнтра па сацыяльнай рабоце Юлія Сініцкая. – Пры сабе трэба мець даведку з урачэбна-кансультацыйнай камісіі. Мы ў сваю чаргу даём заяўку на набыццё мабільнага тэлефона ў камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. Плата за яго для інвалідаў па зроку першай і другой групп складае 20% ад кошту тавару».

 

Кропка выкліку персаналу

У нашым раёне ёсць і яшчэ новаўвядзенне для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта кропка выкліку персаналу, якой могуць карыстацца інваліды-калясачнікі.

Мы вырашылі праверыць, як дзейнічае такая кропка выкліку, і накіраваліся ў вузел электрасувязі. Кропка бачная здалёк і знаходзіцца на зручнай адлегласці ад зямлі. Націскаем на яе –дзверы адчыняе супрацоўнік, запрашае прайсці і пытаецца, чым дапамагчы. «Мы гатовы прыняць і абслужыць інвалідаў-калясачнікаў, бо ўваходныя дзверы раскрываюцца шырока, –расказаў начальнік вузла электрасувязі ЮрыйМаскалькоў. – Кропка выкліку ў нас устаноўлена больш за год. Але за гэты перыяд людзі з абмежаванымі магчымасцямі нам не званілі. Відаць, ім дапамагаюць сваякі».

Акрамя вузла электрасувязі кропкі выкліку персаналу ўстаноўлены ў ТЦСАН, райбальніцы, банках, аўтавакзале і іншых арганізацыях.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *