Подтверждён факт заражения коронавирусом в Шумилино

Главное Грамадства Ситуация с COVID-2019

Пацверджаны факт зараження каронавірусам ў Шуміліне

Як паведаміла галоўны санітарны ўрач раёна Крысціна Афанасьева, па даных на 2 красавіка ў Шумілінскім раёне выяўлены 2 чалавекі, у яких тэсціраванне пацвердзіла наяўнасць каронавірусу. Гэта жыхары райцэнтра, якія зараз знаходзяцца ў адной з бальніц горада Віцебска.

Да кантактаў 1-га ўзроўню аднесены 6 чалавек, яны ізяляваныя ў медустановах вобласці, абсталяваных для прыёму такіх пацыентаў.

Да кантактаў 2-га ўзроўню аднесены 52 чалавекі, яны знаходзяцца пад медыцынскім наглядам. Усім, каму неабходна, зроблены тэсты на каронавірус.

Крысціна Мікалаеўна расказала, што праведзены супрацьэпідэміялагічныя мерапрыемствы ў ачагах (жылых памяшканнях, дзе пражывалі захварэўшыя), а таксама па месцы работы аднаго з кантактаў 1-га ўзроўню.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *