Профсоюзный юрист и прокурор района провели приём в ДРСУ №204

Закон Новости

Прафсаюзны прыём: Няпоўны рабочы тыдзень

Шумілінскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў з удзелам прававога інспектара Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацыі Кацярыны Мігут і пракурора Шумілінскага раёна Івана Волчыка правяло прафсаюзны прыём грамадзян у ДРБУ‑204.

Да прафсаюзнага юрыста паступіла пытанне аб парадку ўстанаўлення няпоўнага рэжыму рабочага часу. Кацярына Мігут растлумачыла, што пяці –або шасці дзённы тыдзень устанаўліваецца наймальнікам па ўзгадненні з прафсаюзам. Разам з гэтым па ўзгадненні работніка з наймальнікам можа быць устаноўлены няпоўны рабочы дзень або няпоўны рабочы тыдзень (ч. 1 арт. 118 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Часта наймальнікі ў сілу эканамічных і вытворчых прычын робяць чатырох дзённы рабочы тыдзень. Калі такая ініцыятыва зыходзіць ад наймальніка, то істотна змяняюцца ўмовы працы (ч. 2, арт. 32 Працоўнага кодэкса). Варыянты няпоўнага рабочага часу могуць быць розныя: змяншэнне працягласці рабочага часу за дзень, спалучэнне няпоўнага рабочага тыдня з няпоўным рабочым днём, скарачэнне рабочых дзён на тыдні. «Важна ведаць, што работа на ўмовах няпоўнага рабочага часу не вядзе да абмежавання працягласці працоўных водпускаў, налічэння працоўнага стажу і іншых правоў, –падкрэсліла Кацярына Мігут. –Заробак ва ўмовах няпоўнага рабочага дня аплачваецца прапарцыянальна адпрацаванаму часу або залежыць ад выпрацоўкі (пры здзельнай форме аплаты)».

У гэты ж дзень для работнікаў ДРБУ‑204 была праведзена прававая асвета на тэму «Абарона працоўных правоў работнікаў: роля прафсаюза». Кацярына Мігут нагадала, што прафсаюзныя юрысты гатовы даць бясплатную кансультацыю па розных пытаннях.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *