Может ли робот-пылесос стать причиной пожара?

Безопасность Вопрос-Ответ

Ці можа робат-пыласос стаць прычынай пажару?

Ці можа робат-пыласос, які ў апошні час набірае папулярнасць у хатніх гаспадынь, быць прычынай узгарання? Так, можа, хаця верагоднасць такой падзеі, сцвярджаюцьвытворцы, невялікая.

У робатах-пыласосах стаяць акумулятары крыху больш магутныя, чым у мабільных тэлефонах. У якасных мадэлях – эта Li-Ion акумулятары, якія складаюцца з некалькіх вочак. Бывае, што адна з такіх вочак псуецца – звычайна з-за заводскога браку, калі толькі ўладальнікі пыласоса самі ў яго не залазілі і нешта з батарэяй не рабілі. І тады можа ўзнікаць сітуацыя, калі пры зарадцы пашкоджанае вочка пераграваецца, што можа прывесці да ўзгарання ўсёй батарэі, а затым і нейкіх прадметаў інтэр’еру паблізу.

Як правіла, у пыласосах прадугледжаны і кантроль зарада, і ў сітуацыях, калі пашкоджана батарэя, пыласос проста яе адмовіцца зараджаць. Але не ва ўсіх.

Так, 14 студзеня гэтага года ў адной з кватэр расійскага горада адбыўся пажар з-за няспраўнага робата-пыласоса. Узгаранне адбылося ў двухпакаёвай кватэры на 4-м паверсе з-за тэхнічнай няспраўнасці гаджэта і невыканання правілаў карыстання электрапрыборам. Жыльцы, ідучы з дома, паставілі робат-пыласос на зарадку. У выніку разумны прыбор ледзь не пакінуў сям’ю без жылля. Бяды ўдалося пазбегнуць дзякуючы суседзям, якія своечасова выклікалі ратавальнікаў.

Якія высновы можна зрабіць з гэтай гісторыі? Любыя прылады з электраакумулятарамі небяспечныя, бо могуць загарэцца пры пашкоджанні батарэі. І таму трымаць іх варта там, дзе іх узгаранне не прывядзе да пажару ў памяшканні. Напрыклад, у памяшканні з каменнай або кафельнай падлогай, дзе побач няма нічога, што можа загарэцца ад нагрэву.

Найбольш небяспечны этап зарадкі. Таму не варта пакідаць прылады ўключанымі ў зарадкі (і самі зарадныя прылады ўключанымі да сеткі) па начах або тады, калі вы ідзяце з дома. Пажадана прысутнічаць у момант зарадкі, ды і звычку кантраляваць ступень нагрэву корпуса прылады варта выпрацаваць – ні адна прылада не павінна награвацца вышэй тэмпературы 80 градусаў. Яны могуць навобмацак быць нагрэтымі, але не распаленымі.

Яшчэ адна прыкмета магчымых праблем – інтэнсіўны пах гарэлага, яго быць не павінна, а калі ён з’явіўся, варта паказаць прыладу спецыялістам. Калі вы пакідаеце прыладу ўключанай, ідучы з дома, і ваш пыласос у гэты час будзе прыбіраць кватэру, пераканайцеся, што на падлозе няма старонніх прадметаў, якія ён можа наматаць на колы або шчоткі, бо пры гэтым ваш пыласос можа пачаць спажываць ад батарэі значны ток, і гэта можа таксама прывесці да праблем.

Пажадана выкарыстоўваць для зарадкі прылады, якія ўваходзілі ў камплект пастаўкі, а не любыя з прыдатным раздымам. Гэта небяспечна не толькіўзгараннем, але і выхадам з ладу зараднай прылады.

У цэлым робаты-пыласосы, як і смартфоны, планшэты, ноўтбукі прынята лічыць параўнальна бяспечнымі прыладамі. Але адна з некалькіх мільёнаў такіх прылад усё ж можа загарэцца. Верагоднасць такой з’явы досыць малая, каб не баяцца імі карыстацца. Тым не менш, паколькі гэта ненулявая верагоднасць, пажадана выконваць хоць бы мінімальныя засцярогі.

Падрыхтаваў Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *