Новое при обмене прав тракториста-машиниста

Закон Новости

Катэгорый стала больш

Згодна з пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь № 67 ад 22 чэрвеня 2022 года ўстаноўлена, што пры абмене пасведчанняў на права кіравання колавым трактарам, самаходнай машынай, прадастаўляюцца іншыя катэгорыі.

«Пры наяўнасці правоў катэгорыі «А» (колавытрактар) у новае пасведчанне трактарыста-машыніста запісваюцца катэгорыі «А», «В» і «С»,  –расказаў галоўны дзяржаўны інспектар па наглядзе за тэхнічным станам машын і абсталявання райсельгасхарчу Сяргей Пантаплёў. – Калі мелася катэгорыя «В», то чалавек прэтэндуе на «А», «В» і «D».

Пры наяўнасці права на кіраванне гусенічным трактарам і бульдозерам з катэгорыяй «С» прадастаўляюцца правы катэгорый «А», «В» і «С» (кіраванне колавым трактарам, самаходнай машынай).

Пры абмене правоў з катэгорыяй «D» у новым дакуменце будуць пазначаны катэгорыі «А», «В» і «F».

Правы катэгорыі Е (дарожна-будаўнічыя і іншыя самаходныя машыны) абменьваюцца на правы катэгорый «А», «В», «С», «Е».

Калі ёсць права кіраваць аднакаўшовым экскаватарам, спецыялізаваным пагрузчыкам («F»), то ў правы запісваюцца катэгорыі «А», «В», «С», «Е».

Катэгорыі колавых трактароў і самаходных машын

«А» –снегабалотаходы колавыя малагабарытныя, снегаходы, мотаўсюдыходы з аўтамабільнай пасадкай.

«В» –колавыя трактары, самаходныя машыны з рухавіком, магутнасцю да 25,7 кілават.

«С» –колавыя трактары, самаходныя машыны з рухавіком магутнасцю ад 25,7 да 80 кілават.

«D» –колавыя трактары з рухавіком магутнасцю звыш 80 кілават.

«Е» –самаходныя машыны з рухавіком магутнасцю звыш 80 кілават (акрамя самаходных машын сельскагаспадарчага прызначэння).

«F» –самаходныя машыны сельскагаспадарчага прызначэння з рухавіком магутнасцю звыш 80 кілават.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *