У РАНС – новае кіраўніцтва
12 студзеня асабоваму складу Шумілінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях быў прадстаўлены новы кіраўнік. Часова выконваць абавязкі начальніка РАНС будзе ГУШЧЫН Дзмітрый Вячаслававіч, маёр унутранай службы, які дагэтуль, з 2022 года, працаваў намеснікам начальніка Лепельскага РАНС.
Трэба адзначыць, што Дзмітрый Гушчын – чалавек для раёна не новы. Ён наш зямляк, нарадзіўся ў Шуміліне, пасля заканчэння ў 2017 годзе Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь 5 гадоў працаваў у сектары нагляду і прафілактыкі Шумілінскага РАНС, з іх тры гады – старшым інспектарам. У 2020 годзе Д. В. Гушчын закончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Жанаты.
Андрэй Сасновіч, які дагэтуль амаль 12 год узначальваў РАНС, пераведзены начальнікам Віцебскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Алена КАРПУШЭНКА.

