Где учат на милиционера?

Молодёжь Образование

Дзе вучаць на міліцыянера?

Сённяшнія выпускнікі падчас сустрэч з супрацоўнікамі РАУС у школах раёна цікавяцца, дзе можна вывучыцца на міліцыянера.

«У Беларусі ёсць дзве навучальныя ўстановы – Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у Мінску і Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь, якія рыхтуюць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, – расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі. – У склад Акадэміі ўваходзяць факультэт крымінальнай міліцыі са спецыяльнасцямі «правазнаўства» і «эканамічнае права», факультэт міліцыі грамадскай бяспекі са спецыяльнасцю «правазнаўства». Магілёўскі інстытут МУС прапаноўвае абітурыентам атрымаць вышэйшую юрыдычную адукацыю па спецыяльнасцях «прававое забеспячэнне адміністрацыйна-прававой дзейнасці» і «прававое забеспячэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці». Тэрмін навучання ў абедзвюх установах – 4 гады».

Абітурыенты, якія паступаюць на дзённую форму навучання, здаюць тры ўступныя іспыты ў форме адзінага экзамену (або ЦТ) па беларускай або рускай мове (на выбар), замежнай мове, грамадазнаўстве.

Аляксандр Шумінскі назваў сем прычын паступіць ва ўстановы МУС Рэспублікі Беларусь:

  1. Курсанты забяспечваюцца бясплатным жыллём, харчаваннем і абмундзіраваннем.
  2. Добрая стыпендыя (мінімальная– каля 350 рублёў).
  3. Час вучобы залічваецца ў выслугу гадоў.
  4. Гарантаванае працаўладкаванне і дастойны заробак.
  5. Дзяржстрахаванне супрацоўнікаў ад рознага роду рызыкі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
  6. Пенсійнае забеспячэнне па дасягненні 48-гадовага ўзросту з улікам выслугі на службе 20 і больш гадоў, а таксама з улікам стажу работы 25 і больш гадоў, з якіх не менш за 12,5 года складае служба ў органах унутраных спраў.
  7. Бясплатнае медабслугоўванне ў арганізацыях аховы здароўя органаў унутраных спраў як супрацоўнікаў, так і іх сем’яў.

Па ўсіх пытаннях паступлення трэба звяртацца ў групу кадраў РАУС (г. п. Шуміліна, вул. Вакзальная, 1а, каб. 11 або 3, тэл. 5-51-87, 5-51-95).

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *