Результаты «Шумилинской лыжни-2023»

2023 – Год мира и созидания Общество Спорт, туризм

У мінулую суботу, 18 лютага, у Шуміліне на гарадскім стадыёне прайшло раённае культурна-спартыўнае свята «Шумілінская лыжня-2023».

Завіруха – не перашкода

Паспаборнічаць, падняць настрой, падтрымаць сяброў і калег, пачаставацца смачнай поліўкай і проста падыхаць свежым паветрам на стадыён з усіх куткоў раёна сабралася больш як 250 чалавек. Са святам усіх павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, адзначыўшы, што многія землякі падтрымліваюць здаровы лад жыцця, падобныя святы прыцягваюць да заняцця фізкультурай і спортам не толькі дарослых, але і дзяцей. «Шумілінская лыжня-2023» – гэта не проста спартыўныя спаборніцтвы, гэта новыя ўражанні і знаёмствы. І ніякія складанасці надвор’я, ні завіруха, ні моцны вецер, не змогуць спыніць свята здароўя і бадзёрасці, адзначыла Ірына Іванаўна.

Сёлета для ўдзелу ў лыжных забегах зарэгістравалася 180 чалавек з 37 арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, адзначыла дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Ларыса Маладзечкіна. У мужчынскай лыжнай эстафеце пажадалі прыняць удзел 8 каманд, у жаночай – 7, у індывідуальных гонках – 127 чалавек. На сямейную эстафету зарэгістраваліся 23 удзельнікі (6 сем’яў).

Галоўны спецыяліст райвыканкама Дзмітрый Дубоўскі ўручыў нагрудныя значкі і пасведчанні 31 земляку, якія выканалі ў мінулым годзе нарматывы, прадугледжаныя Дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексам Рэспублікі Беларусь. Значкі «Фізкультурнік Беларусі» атрымалі Ігар Аляксееў з Мікіціхінскай СШ, Станіслаў Гаралевіч з ФАЦа. 20 вучняў школ раёна ўзнагароджаны значкамі «Алімпійскія надзеі» (6-10 гадоў) і «Спартыўная змена» (11-17 гадоў).

Спартыўны азарт

На стадыёне падчас лыжных забегаў панаваў спартыўны азарт. Ён узмацняўся яшчэ і падтрымкай балельшчыкаў. Ужо на старце было бачна, хто заўзятар лыжных гонак ці прафесіянал, а хто ўсяго некалькі разоў стаяў на лыжах.

«Не першы раз прымаем удзел у лыжных спаборніцтвах, – расказалі Кацярына і Максім Рабушавы. – Сёлета выйшлі на лыжню разам з сынамі-двайнятамі Стасам і Ільёй. Хлопчыкам па чатыры гады, і яны яшчэ няўпэўнена стаяць на лыжах, але вельмі стараюцца. Пасля спаборніцтваў пойдзем частавацца чаем з пірожнымі».

Уладзімір Бабахін з райцэнтра, які быў самым старэйшым удзельнікам лыжных гонак (яму 77 год), расказаў, што памаладзеў душой і атрымаў шмат пазітыўных эмоцый.

Пасля лыжных выпрабаванняў дзеці і дарослыя падыходзілі за бясплатнай гарачай кашай з тушонкай – палявую кухню арганізавала раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Гарачы чай і выпечку прапаноўвалі работнікі Дома рамёстваў, поліўку, піражкі – кафэ «У Алёны» (ІП Васіль Мацуганаў).

На свяце ладзілася конкурсна-забаўляльная праграма, хакейны матч, саначныя забегі, стральба па мішэнях, гульні.

Ларыса ЗАЙЦАВА.   Фота 138а або 138, 139, 140, 141

Пераможцы лыжных спаборніцтваў

Эстафеты

Сямейная

  1. Сям’я Багданавых.
  2. Сям’я Скорынавых.
  3. Сям’я Кучко.

Мужчынская

  1. Каманда аг. Слабада.
  2. РАНС.
  3. Райвыканкам.

Жаночая

  1. Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.
  2. Шумілінскі дзіцячы сад №4.
  3. Шумілінская ЦРБ.

Індывідуальныя гонкі (жанчыны і мужчыны)

15-17 гадоў

  1. Скорынава Надзея (СШ №1) і Мясаедаў Аляксандр (Кардонская СШ).
  2. Шаўнёва Ульяна і Быкаў Кірыл (СШ №1).
  3. Грыгор’ева Маргарыта (СШ №2) і Грыгор’еў Ілья (СШ №1).

18-29 гадоў

  1. Бажанкова Кацярына (ЦРБ) і Гаралевіч Станіслаў (ФАЦ).
  2. Галаўнёва Крысціна (СШ №2) і Шустроў Аляксей (РАНС).
  3. Сініцкая Юлія (ТЦСАН) і Калеснікаў Дзмітрый (УП ЖКГ).

30-39 гадоў

  1. Пучынская Наталля (Шумілінскі РГС) і Полацкі Віктар (РАНС).
  2. Вярышка Ларыса (цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый) і Лазар Андрэй (участак электрасувязі).
  3. Міронава Любоў і Андрэеў Дзмітрый (УП ЖКГ).

40-49 гадоў

  1. Шурмялёва Любоў (д/с №4) і Мікалай Гаралевіч (РАУС).
  2. Шуляр Святлана (СШ №1) і Лысанаў Аляксандр (ОКЗ).
  3. Масько Марына (СШ № 1) і Мураўёў Сяргей (райвыканкам).

50-59 гадоў

  1. Сабалеўская Любоў (Светласельскі д/с) і Палячанкоў Сяргей (асабісты залік).
  2. Скачкова Ірына (СШ №1) і Рагозін Юрый (Светласельскі д/с),
  3. Міляк Ганна (Кардонская СШ), Канстанцінаў Аляксандр (ЖКГ), Якацкі Анатоль (Обальскі прытулак).

60 год і старэй

  1. Балыкова Галіна (ПМК-70) і Скорынаў Аляксандр (асабісты залік).
  2. Барысевіч Аляксандр (лясгас).
  3. Ігнаценкаў Ігар (Кардонская СШ).


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *