Сумесныя рэйды па вадаёмах актыўна праводзяць у гэтыя дні шумілінскія ратавальнікі разам з таварыствам ратавання на водах. Вясеннія палы – таксама ў цэнтры ўвагі

Безопасность Общество

З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый на вадаёмах у перыяд разбурэння ледзянога покрыва шумілінскія ратавальнікі сумесна з работнікамі раённай арганізацыі таварыства ратавання на водах праводзяць рэйды, каб нагадаць аматарам зімовай рыбалкі, што лёд таўшчынёй менш за сем сантыметраў небяспечны.

 Чарговы такі рэйд прайшоў па азёрах Будавесць і Лескавіцкае. У ім прынялі ўдзел першы намеснік начальніка РАНС Алег Даніловіч, старшыня раённай арганізацыі Аляксандр Шарафутдзінаў і карэспандэнт раённай газеты «Герой працы». Падчас рэйду аматараў зімовай рыбалкі не сустрэлі і прыемна канстатавалі, што аматары падлёднай лоўлі ўсведамляюць небяспеку і не выходзяць на лёд.

Не засталася без увагі і прафілактычная работа з насельніцтвам, якая праводзіцца ў рамках рэйдавых мерапрыемстваў па недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці. Так, у аграгарадку Башні шумілінскія ратавальнікі нагадалі жыхарам пра правілы бяспекі пры развядзенні вогнішчаў і спальванні смецця, а таксама пра недапушчальнасць выпальвання сухой расліннасці.

Як правіла, распачынаючы новы агародна-дачны сезон, грамадзяне часта грэбуюць бяспекай і выпальваюць рэшткі няскошанай сухой расліннасці. У выніку палы сухой травы вельмі часта становяцца прычынай узнікнення пажараў у лясах, на тарфяніках і ў населеных пунктах. На шчасце, фактаў выпальвання сухой расліннасці выяўлена не было.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *