Сотрудники милиции проводят рейды по готовности к посевной в сельхозорганизациях Шумилинского района

Сельское хозяйство

У полі зроку – мехмайстэрні

Участники рейда в мехмастерской КУСП «Сиротинский»

Згодна з распараджэннем Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь «Аб рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў у перыяд правядзення пасяўной кампаніі‑2023» супрацоўнікі РАУС праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў сельгаспрадпрыемствах.

 

Работа арганізавана ў комплексе: разам працуюць дарожна‑патрульная служба, участковыя інспектары міліцыі, крымінальны вышук. Супрацоўнікі РАУС аб’язджаюць гаспадаркі, наведваюць мехдвары, рамонтныя майстэрні, склады. Так, падчас сумеснага рэйду па сельгаспрадпрыемствах старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС Віктар Бурлакоў, начальнік крымінальнага вышуку Руслан Бруеў, участковы інспектар міліцыі Уладзіслаў Алімаў выявілі парушэнні.

«Наша задача – праверыць наяўнасць сельгастэхнікі і наколькі яна адпавядае прадастаўленым дакументам, – расказаў Руслан Бруеў. – У ААТ “АграБаравінка”, напрыклад, адзін з трактароў быў даўно здадзены на рамонт, а па дакументах быццам бы знаходзіўся ў гаспадарцы. Вароты на машынны двор былі адчынены, тэрыторыя агароджана не поўнасцю». Слабае звяно многіх сельгаспрадпрыемстваў – разукамплектаванасць лізінгавых трактароў, за якія яшчэ поўнасцю не выплачаны грошы.

Правераны допуск транспарту да ўдзелу ў дарожным руху, тэхнічны стан трактароў, прычэпаў, навяснога абсталявання на мехдварах КУСГП «Сіроцінскі», «Мішневічы», УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» і сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае».

Агульная заўвага для ўсіх – навясное абсталяванне не мае катафотаў (святловяртальных наклеек), якія абазначаюць габарыты. Перадрэйсавы кантроль у гаспадарках праводзіцца, светлавыя прыборы ў правераных трактарах былі ў рабочым стане. Што тычыцца агульнай падрыхтаванасці сельгастэхнікі да пасяўной, то з наведаных гаспадарак сітуацыя лепш у ААТ «Ляжні» (і гэта пацвердзілі спецыялісты ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама).

«Па выяўленых парушэннях кіраўнікам сельгасарганізацый накіраваны прадпісанні, – падвёў вынікі Віктар Бурлакоў. – Як яны будуць выкананы, мы праверым. Наша работа нацэлена на адзін вынік: правесці веснавыя сельгасработы на спраўнай тэхніцы і ў тэрмін».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *