С 1 января начал работу районный отдел Следственного комитета

Закон

Орган папярэдняга расследавання
З 1 студзеня бягучага года пачаў сваю работу Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. З гэтага ж часу працуе і Шумілінскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, які з’яўляецца органам папярэдняга расследавання.
“Нормы заканадаўства прадугледжваюць незалежнасць супрацоўніка Следчага камітэта, самастойнасць прыняцця ім рашэнняў, каб ніхто не мог аказваць на яго ўплыў, – гаворыць начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Руслан Васільевіч Кур-клінскі. – Нашы супрацоўнікі займаюцца расследаваннем амаль усіх кры-мінальных спраў. Выключэнне, бадай, складаюць толькі справы, якія даследуе Камітэт дзяржбяспекі, а таксама тэрарызм і злачынствы, якія накіраваны супраць дзяржавы. Праводзім праверку па заявах грамадзян, расследуем справы, якія тычацца службовых асоб. Раней гэтай работай займаліся многія структуры – следства, дазнанне, фінансавая міліцыя, пракуратура. А цяпер створана больш дасканалая сістэма расследавання крымінальных спраў.”
Дарэчы, за студзень-сакавік супрацоўнікамі раённага аддзела Следчага камітэта ўзбуджана 68 кры-мінальных спраў, большасць з якіх раскрыта. Некалькі крымінальных спраў тычацца парушэння заканадаўства ў вобласці аховы жывёльнага і расліннага свету. Напрыклад, нядаўна раскрыта крымінальная справа па незаконнаму паляванню на лася, калі жывёльнаму свету быў нанесены ўрон больш як на тры мільёны рублёў. Віна браканьераў – дваіх жыхароў нашага раёна – даказана, яны кампенсавалі ўрон жывёльнаму свету і лесапаляўнічай гаспадарцы.
“Нямала крымінальных спраў па разбою ці хуліганству, – гаворыць Р. В. Курклінскі. – Так, у лютым была ўзбуджана крымінальная справа супраць жыхара Светласельскага, які нанёс сваёй маці цялесныя пашкоджанні, небяспечныя для жыцця і здароўя, і адабраў у жанчыны грошы. Мы атрымалі санкцыю раённага пракурора, згодна з якой мужчына на тэрмін папярэдняга следства (два месяцы) заключаны пад варту. Гэта зроблена для таго, каб мужчына не ўцёк і не здзейсніў новых злачынстваў”.
Раённы аддзел Следчага камітэта размешчаны ў будынку райаддзела ўнутраных спраў. Следчыя сумесна з міліцыянерамі ў скла-дзе следча-аператыўных груп выязджаюць на месцы здарэнняў і  праводзяць там першапачатковыя следчыя дзеянні.
Між іншым, у раённы аддзел Следчага камітэта патрабуецца вадзіцель. На гэту пасаду можа быць прыняты мужчына да 25 гадоў, які адслужыў тэрміновую ваенную службу.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №29 ад 10.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *