В Шумилинской библиотеке прошло мероприятие к Дню единения народов Беларуси и России

2023 – Год мира и созидания Культура Общество

Дзве краіны — адзін лёс. 1 красавіка, напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, у раённай бібліятэцы прайшло святочнае мерапрыемства.

У чытальнай зале сабраліся актывісты грамадскіх арганізацый, жыхары раённага цэнтра. Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для іх цікавы расказ пра гісторыю фарміравання Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, пра агульны лёс двух народаў, якія маюць агульныя карані. Удзельнікі мерапрыемства адказвалі на пытанні віктарыны пра беларускія і расійскія гарады, што маюць аднолькавыя назвы. Да іх увагі быў прапанаваны расказ пра гістарычных дзеячаў, славутых асоб з сівой даўніны да нашага часу, якія нарадзіліся на беларускіх землях. Але ў свой час яны ўнеслі немалы ўклад у развіццё не толькі Беларусі, але і расійскай дзяржавы і грамадства, культуры і навукі.

А яшчэ ўсе прысутныя разам з Ларысай Дземідовіч і Таццянай Іваноўскай спявалі песні пра Беларусь і Расію. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай кніг, падрыхтаванай да святочнага дня.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *