Сергей Галынчик: главный посыл Послания Президента — обеспечить экономику и достойный уровень жизни

Главное Общество Тема недели

Сяргей ГАЛЫНЧЫК, старшыня райвыканкама, дэлегат ад Шумілінскага раёна:

–  Пасланне кіраўніка краіны было моцным, эмацыйным, яркім, глыбокім, пасля якога яшчэ доўга пераасэнсоўваеш кожнае сказанае слова. Прэзідэнт абазначыў шэраг умоў захавання суверэнітэту і незалежнасці краіны: народнае адзінства, гістарычная памяць, нашы нацыянальныя традыцыі, эканоміка, сацыяльная справядлівасць, незалежная знешняя палітыка нашай краіны і абароназдоль-насць дзяржавы. Гэтыя пастулаты для кожнага з нас павінны стаць стратэгіяй далейшага руху наперад.

Важнейшым фактарам захавання суверэнітэту была, ёсць і будзе эканоміка. Кіраўнік краіны ўказаў шмат напрамкаў, у якіх мы павінны дадаць і прырасці. Гэта і павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці, і рэалізацыя прадукцыі, і ўкладанне інвестыцый у новыя праекты.

Для мяне, як для кіраўніка раёна, галоўны пасыл – забяспечыць эканоміку і годны ўзровень жыцця шумілінцаў. Так што ў бліжэйшы час будзем сеяць хлеб, прыцягваць інвестыцыі, ствараць прадпрыемствы, прыводзіць у парадак райцэнтр, населеныя пункты і дарогі, ушчыльную займацца аховай здароўя і дыспансерызацыяй насельніцтва, адукацыяй, выхаваннем патрыётаў і іншымі важнымі справамі. Спадзяюся на разуменне, падтрымку і аддачу кожнага жыхара раёна. Незалежнасць і бяспека краіны сёння залежаць ад кожнага беларуса, ад нашага адзінства і згуртаванасці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *