Криминал. Происшествия

Происшествия

Грабеж
На жыхара райцэнтра, які знахо-дзіўся ля магазіна “Юбілейны”, напаў невядомы. Ударыў некалькі разоў кулаком у твар, ад чаго шумілінец страціў прытомнасць. Злодзей абрабаваў пацярпелага. Вычысціў кішэні і партаманет, у якім знаходзіліся 200 тысяч расійскіх рублёў і 180 тысяч беларускіх. Прапаў і мабільны тэлефон з флэш-картай.
Злачынства раскрыта. Грабежнікам аказаўся раней судзімы за разбой жыхар Віцебска. Ён затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання РАУС.

Сужыцель
Жыхарка Добрына, якая пастаянна цярпела ад пабояў сужыцеля, звярнулася ў міліцыю. Супрацоўнікі РАУС па расказах сведкаў і суседзяў устанавілі, што жанчыне сапраўды не было жыцця дома. На гэты раз пацярпелая трапіла ў бальніцу з крывападцёкамі на галаве… Супраць мужчыны ўзбуджана крымінальная справа.

Павільён
У лістападзе мінулага года была ўзбуджана крымінальная справа па факту крадзяжу з гандлёвага павільёна райспажыўтаварыства, які размешчаны па вуліцы Піянерскай у райцэнтры. Толькі ў пачатку жніўня злачынца быў устаноўлены: ім аказаўся раней судзімы за крадзеж жыхар Пастаўскага раёна. Злачынца затрыманы.

Сусед
Брыгада хуткай дапамогі даставіла ў прыёмны пакой райбальніцы параненага мужчыну. Параніўся ён у бойцы з суседам. Той сусед расказаў міліцыянерам, што прычынай бойкі стала рэўнасць. Таму і схапіў нож. Пацярпелы вясковец знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні райбальніцы. А супраць ягонага суседа ўзбуджана крымінальная справа за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Рэжым
Жыхарка Шуміліна як абавязаная асоба не мела права парушаць працоўную дысцыпліну, бо з яе заробку вылічваліся грошы на карысць віцебскага гарадскога спецыялізаванага Дома дзіцяці. – на выхаванне непаўналетняга сына. Але жанчына парушыла працоўны рэжым – дапусціла некалькі прагулаў. Супраць яе ўзбуджана крымінальная справа.

Бялізна
Цяпер не будзе пакідаць вымытую бялізну сушыцца на ноч у двары  жыхарка Мікалаёва.  Яе навучыў выпадак: за ноч са двара знікла пасцельная бялізна і адзенне гаспадыні. Злачынца вышукваецца.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *