Горе от ума? Почему жертвами кибермошенников чаще становятся люди с высшим образованием

Общество Происшествия

АСЦЯРОЖНА: КІБЕРЗЛАЧЫНСТВЫ. Пяць тысяч за наіўнасць?

Нягледзячы на комплексныя меры, якія супрацоўнікі РАУС прымаюць па давядзенні грамадзянам схем і спосабаў здзяйснення кіберзлачынстваў, сёлета пацярпелі больш за два дзясяткі жыхароў раёна, расказаў начальнік крымінальнага вышуку РАУС Руслан Бруеў.

Толькі за кастрычнік чатыры грамадзяніны пацярпелі ад махляроў. Адны развіталіся з грашыма пасля таго, калі хацелі здзейсніць плацяжы з камп’ютара і не заўважылі падмены старонкі інтэрнэт-банкінгу. Другія паверылі “супрацоўнікам Следчага камітэта”, якія прапанавалі для абароны мабільнага тэлефона ад атак махляроў спампаваць загрузачны файл дадатка аддаленага доступу да тэлефона. Пры яго ўстаноўцы махляры атрымалі магчымасць перавесці грошы з М-банкінга на свае рахункі.

Даволі распаўсюджаная схема, пра якую неаднаразова папярэджвалі супрацоўнікі РАУС, – званок ад “супрацоўніка праваахоўных органаў” пра тое, што на чалавека бярэцца крэдыт. Такому званку паверыў зямляк, калі чарговы “супрацоўнік міліцыі з Мінска” назваў свае анкетныя дадзеныя, скінуў на вайбер фота пасведчання і паведаміў, што “нядобрасумленная работніца банка бярэ на імя шумілінца крэдыт”. Паколькі яму даверылі ўдзельнічаць у “спецаперацыі па выяўленні махляроў”, з яго ўзялі абяцанне, што будзе трымаць у сакрэце размову. Ён так і зрабіў. У тайне ад сваякоў і знаёмых устанавіў на мабільніку доступ да М-банкінгу, пайшоў у банк, дзе ўзяў крэдыт амаль на тры тысячы рублёў, каб пагасіць несапраўдны. Калі “спецаперацыя” была завершана, грошы з карткі мужчыны зніклі невядомым чынам.

«Цікавы факт: часцей махляры падманваюць людзей з вышэйшай адукацыяй, спецыялістаў арганізацый, – канстатуе Руслан Бруеў. – Яны лёгка згаджаюцца дапамагчы міліцыі вывесці махляроў на чыстую ваду.

Разам з тым і не падазраюць, што самі становяцца ахвярамі. Людзі рабочых прафесій часцей кідаюць трубку падчас падобных размоў або не адказваюць на званок наогул».

! Парады ад супрацоўнікаў РАУС: «Запомніце і раскажыце сваякам і знаёмым: супрацоўнікі міліцыі, банкаў і Следчага камітэта ніколі не тэлефануюць на вайбер. Калі вам кажуць, што на ваша прозвішча бяруць крэдыт, кідайце трубку і не працягвайце размову, пакуль вас ніхто не ўгаварыў пайсці ў банк!».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *