За нарушение лесного законодательства уже в 2012 году привлечены к ответственности 22 человека

Закон Экология

Лес – гэта нацыянальнае багацце, сімвал і гордасць Беларусі, гэта прыгажосць і чыстае паветра.
Знаходзячыся ў лесе, варта беражліва да яго адносіцца. Не сячыце, не нішчыце дрэвы і кустоўе, малыя архітэктурныя формы ў месцах адпачынку, не разбурайце мурашнікі і гнёзды птушак, збірайце ягады без розных самаробных прыстасаванняў, не рвіце расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
На жаль, не ўсе прытрымліваюцца гэтых правілаў, і работнікам лясгасу прыходзіцца прыцягваць жыхароў раёна да адміністрацыйнай адказнасці. Так, за студзень-сакавік гэтага года за розныя парушэнні ляснога заканадаўства да адказнасці прыцягнуты 18 грамадзян, у тым ліку за забруджванне лесу – 4 чалавекі, за незаконную высечку і парушэнне парадку вывазу драўніны – па два чалавекі, за знішчэнне абмежавальных знакаў ляснога фонду – адзін чалавек. За пашкоджанне глебавага покрыва лясоў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута дзевяць чалавек.
На вачах таяць рэшткі снегу, і хутка сонца падсушыць мінулагоднюю траву. У сувязі з гэтым хочацца нагадаць, што выпальванне расліннасці, траў на карані забараняецца ў адпаведнасці з арт. 15.57 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. За  распальванне кастроў у забараняючых месцах пагражае штраф да дванаццаці базавых велічынь.
З мэтай папярэджання лясных і тарфяных пажараў забараняецца заязджаць на тэрыторыю дзяржаўнага ляснога фонду на машынах з няспраўнымі сістэмамі, карыстацца на паляванні пыжамі з паперы, ваты, тканіны, выпальваць сухую траву і пожню непадалёк ад лесу. Хацелася б, каб жыхары нашага раёна прыслухаліся да гэтых слоў і беражліва адносіліся да акружаючага асяроддзя.
К. КАМІСАРАЎ, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Шумілінскага лясгасу.
Надрукавана ў №30 ад 13.04.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *