Выпускники Шумилинской СШ №1 вместе с руководителем района посадили туи

Актуалии Экология

Выпускнікі разам з кіраўніком раёна пасадзілі ля школы туі
Аднавілася афармленне ландшафту ўчастка СШ №1: замест прывычных елак і вербаў там нядаўна “пасяліліся” туі. Выпускнікі школы разам са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Снаравым 21 красавіка выйшлі на пасадку дрэў.
Многія, вядома, шкадавалі пра тое, што са старымі школьнымі дрэвамі прыйшлося развітацца, але ж пасаджаныя ўпрытык да фундамента елкі, якія да таго ж зацянялі спартзалу, і струхлелыя вербы ўжо не маглі заставацца на тэрыторыі школы. Пра гэта гаварыў Аляксандр Іванавіч, выступаючы перад дзецьмі. Ён заўважыў, што зараз ідзе добраўпарадкаванне ўсяго гарадскога пасёлка, што мясцовыя прадпрымальнікі сабралі на гэта дзве з паловай тысячы рублёў. І тыя 12 туй, што выдзелены для школы, таксама куплены на гэтыя грошы.
Працягваючы гаворку пра навядзенне парадку на тэрыторыі СШ №1, кіраўнік раёна паабяцаў, што ў хуткім часе будзе заасфальтавана пляцоўка перад школай, а саму школу агародзяць. Таксама прадоўжыцца рамонт СШ №1, на які запланавана каля 300 тысяч рублёў.
А. І. Снараў з задавальненнем узяў у рукі рыдлёўку і кіраваў пасадкай дрэў ля школы.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №33 ад 28.04.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *