Охота на гуся разрешена со второй субботы марта

Общество Экология

Ляцяць гусі…
Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з другой суботы сакавіка і па другую нядзелю мая ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 11.00 да 18.00 дазволена паляванне на гусь белалобую, гусь-гуменніцу, гусь шэрую, канадскую казарку.
Паляваць можна на птушак любога полу і ўзросту ружэйным спосабам з засады толькі са схованкі. Можна прымяняць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам. Для вышуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак: тэр’еры, таксы, выжлы (рус. – легавые), спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі.
Васіль НОВІКАЎ, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №20 ад 11.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *