СЛУЖБА 102: ТЫДЗЕНЬ У ЛІЧБАХ І ФАКТАХ

Происшествия

За мінулы тыдзень у раённы аддзел унутраных спраў паступіла 79 паведамленняў і заяў, расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Раённым аддзелам Следчага камітэта і пракуратурай раёна ўзбуджаны 3 крымінальныя справы, 2 з іх раскрыты.

‹За тыдзень выяўлена 18 адміністрацыйных правапарушэнняў, 9 з якіх — за знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення ў грамадскім месцы, 3 — за дамашняе насілле.

‹Праведзена адпрацоўка 18 асоб, якія былі раней судзімыя. Складзены тры пратаколы за парушэнне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.

‹У лячэбна-працоўны прафілакторый накіравана адна асоба, яшчэ пяць праходзяць медыцынскую камісію.

‹У жыхара раёна канфіскавана 40 літраў брагі і адзін самагонны апарат.

‹Зарэгістравана адно дарожна-транспартнае здарэнне, людзі не пацярпелі.

‹Супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі выяўлена 80 парушэнняў Правілаў дарожнага руху. Двое вадзіцеляў кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення, 5 — без правоў, 3 — з непрышпіленымі рамянямі бяспекі, 7 — перавысілі хуткасць больш як на 20 кіламетраў у гадзіну. Правілы дарожнага руху парушылі тры пешаходы.

Крадзеж У раённы аддзел унутраных спраў звярнуўся жыхар Обалі, які расказаў, што неўстаноўлены злачынца вырваў прабой на ўваходных дзвярах дома ягонай маці-пенсіянеркі і пранік у пакой. Адтуль зніклі 2 алюмініевыя бітоны, 5 чыгунных кацялкоў, рыбалоўная вуда, электраправады, жалезны столік, электраматор і медныя трубкі ад халадзільніка. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Максімальнае пакаранне, што пагражае ліхадзею – пазбаўленне волі да чатырох гадоў.

Сварка Жыхар райцэнтра пасварыўся са знаёмым з вёскі Прыазёрная. Першы, каб даказаць сваю правату, накінуўся на муж-чыну з Прыазёрнага з кулакамі і прычыніў яму цяжкія цялесныя пашкоджанні. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа. Максімальнае пакаранне — пазбаўленне волі да трох гадоў са штрафам або без яго.

Аліменты Супраць жыхара райцэнтра ўзбуджана крымінальная справа за нявыплату аліментаў на непаўналетніх дзяцей. Максімальнае пакаранне — абмежаванне волі да трох гадоў або пазбаўленне волі да аднаго года.

СА ЗВОДАК ДАІ

Колы Жыхар абласнога цэнтра паведаміў у ДАІ, што на дарозе Р-20 ён наехаў на яміну і пашкодзіў колы свайго аўтамабіля «Таёта». Здарэнне адбылося на ўчастку аўтадарогі паміж г. п. Обаль і аг. Мікіціха. Падрабязнасці высвятляюцца.

Лось У дзяржаўтаінспекцыю патэлефанаваў палачанін, які паведаміў, што на аўтадарогу (ля Обалі) нечакана выбег лось, які загінуў пад коламі «Фальксвагена». Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *