В акции «Неделя леса» в Шумилинском районе приняли участие сотрудники ВОУ МЧС и воспитанники военно-патриотического клуба «Спасатель» из Витебска

2023 – Год мира и созидания Общество

Лес – ад ратавальнікаў вобласці

18 красавіка ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу‑2023» прынялі супрацоўнікі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС на чале з начальнікам палкоўнікам унутранай службы Сяргеем Мялешкіным.

Акцыя пачалася на брацкай магіле савецкіх воінаў у вёсцы Заграмадзіна Каўлякоўскага сельсавета, куды прыехалі вучні Шумілінскай СШ № 2 імя А. І. Дубасарскага, ратавальнікі з Віцебска разам з вучнямі Віцебскай СШ № 44 – членамі ваенна-патрыятычнага клуба «Ратаўнік» пры пажарным аварыйна-ратавальным атрадзе «Віцязь», супрацоўнікі РАНС, прыйшлі мясцовыя жыхары.

Сяргей Мялешкін, выступаючы на мітынгу, адзначыў, што патрыятызм пачынаецца з павагі да подзвігу нашых продкаў, дзякуючы якім мы можам жыць у міры і спакоі. Ён звязаў гераічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны з сучаснай сітуацыяй, якая складваецца вакол нашай краіны, калі робяцца спробы перапісаць гісторыю, рэабілітаваць і адрадзіць фашызм.

«Гэта добра, што сёння на гэтым месцы прысутнічаеце вы – юныя грамадзяне, якім будаваць будучае Беларусі, – сказаў С. М. Мялешкін, звяртаючыся да школьнікаў. – Вы будзеце ведаць пра падзеі 1944 года, пра тое, колькі жыццяў аддадзена за мірнае неба, за незалежнасць нашай краі-ны. Толькі ўявіце, якія жорсткія баі былі тады, калі кожны салдат здзяйсняў подзвіг. У гэтым месцы пахаваны тры Ге-роі Савецкага Саюза: Мікалай Конанаў, Уладзімір Далгоў і Іван Гайдым – яны аддалі свае жыцці, каб жылі мы. Патрыятызм – гэта памяць пра мінулае і карысныя справы ў су-часным жыцці».

Удзельнікі акцыі ўшанавалі подзвіг савецкіх воінаў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка. У рамках між-народнай акцыі «Сад Памяці» вакол помніка былі пасаджаны маладыя елачкі.

Пасля мітынгу ўдзельнікі мерапрыемства прынялі ўдзел у пасадцы лесу каля вёскі Пятніцкае, дзе высадзілі некалькі тысяч елачак.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *