Пожарно-профилактическую работу в Шумилинском районе провели курсанты Университета гражданской защиты МЧС

Безопасность Главное Новости Общество

Курсанты –  у дапамогу. У рэальную абстаноўку

Больш за 300 прыватных домаўладанняў і кватэр у Шумілінскім раёне абследавалі ў пятніцу 19 мая курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны МНС, якія сталі ўдзельнікамі трохдзённага вучэбна-палявога збору на Віцебшчыне. Такім чынам яны адпрацавалі практычныя навыкі правядзення прафілактычнай работы ў жылым сектары ў рэальнай абстаноўцы.

 

Па словах начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэя Сасновіча, у Шуміліне, Обалі, населеных пунктах Дабейскага і Светласельскага сельсаветаў наведаны 319 домаўладанняў, з іх 16 – адзінокіх, 126 – адзінока пражываючых, 29 – мнагадзетных сямей, 45 домаўладанняў грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, 102 сям’і, дзе выхоўваюцца адно-два дзіцяці.

У 92 домаўладаннях выяўлены парушэнні правілаў пажарнай бяспекі, у 50 з іх – па пытаннях пячнога ацяплення.

Па выяўленых парушэннях накіраваны інфармацыі ў адпаведныя суб’екты прафілактыкі для прыняцця мер рэагавання ў межах кампетэнцыі.

Важнасць інфармавання заключаецца ў своечасовасці рэагавання па аказанні дапамогі грамадзянам, якія маюць патрэбу ў дадатковай сацыяльнай абароне.

Акрамя работы ў жылым сектары, на гандлёвых пляцоўках «Санты» і «ФіксПрайса» курсанты ўніверсітэта разам з работнікамі сектара прапаганды «заступілі на пасаду бяспекі». На пляцоўках МНС кожны пакупнік мог паўтарыць важныя правілы: як дзейнічаць пры пажары, як правільна паведаміць у службу ратавання пра здарэнне ( 101 і 112). І самае галоўнае – як не дапусціць пажару ў сваім доме.

Трэба дадаць, што да пачатку правядзення прафілактычнай работы курсанты сталі ўдзельнікамі мітынгу на брацкіх могілках, ушанавалі хвілінай маўчання памяць пра загінуўшых, усклалі кветкі.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *