ЦВЕТЫ И ВЕТЕРАНЫ

Духоўнае

«Кветкавая фантазія»
Клуб “Ветэран”, што створаны пры Шумілінскім гарадскім Доме культуры, наведваюць актыўныя творчыя жанчыны, якім іх узрост даў яшчэ больш магчымасцяў займацца любімымі справамі. Вось і на мінулым тыдні кіраўнік клуба Г. М. Аляксеева зноў сабрала сваіх сябровак (так яна душэўна называе членаў “Ветэрана”) на чарговае мерапрыемства пад назвай “Кветкавая фантазія”. Чаму ўзнікла такая тэма? А таму, што вясна запрашае ўсіх гаспадынь упрыгожыць кветкамі свае кватэры, палісаднікі і агародчыкі. А як гэта зрабіць, добра ведаюць удзельніцы клуба “Ветэран”. Была арганізавана фотавыстава “Любімае хобі”. За кубкам чаю жанчыны дзя-ліліся сваімі сакрэтамі вырошчвання самых розных кветак. А каб было весялей, для ўдзельнікаў мерапрыемства спявалі салісткі вакальнай групы хору “Світанак”.
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *