РЕСПУБЛИКАНСКИЙ СУББОТНИК В ШУМИЛИНСКОЙ ДЕРЕВНЕ

Актуалии Общество Официально


Падчас рэспубліканскага суботніка работа знайшлася для кожнага жыхара раёна, горача было на сяле. Прычым, тут працавалі  і свае работнікі,  прыехалі яшчэ каля двухсот памочнікаў з розных арганізацый і прадпрыемстваў Шуміліна.  Напрыклад, 28 чалавек з аддзела адукацыі райвыканкама збіралі каменне на палетках “Сіроцінскага”. На такой жа рабоце былі задзейнічаны памочнікі з Обальскага керамічнага завода ў “Ульскім”.  Хоць месцамі палеткі і былі гразкімі, але людзей падбадзёрвала сонечнае цёплае надвор’е.
У “Радніку” падчас суботніка на пераборцы бульбы і капусты працавалі не толькі свае рабочыя, але і памочнікі з дзіцячага садка. Усяго, па словах галоўнага агранома Л. М. Прыгун, за гэты дзень перабралі каля дваццаці тон бульбы.
Наводзілі парадак у парках і скверах. Напрыклад, работнікі “Белаграпрамбанка”  бялілі дрэвы ў аграгарадку Слабада, а работнікі ЖКГ – у Обалі.  Спецыялісты прадпрыемства меліярацыйных сістэм высякалі кустоўе ў вёсцы Міхалова.
Працоўныя дэсанты былі на фермах, машынных дварах. Прыбіралі смецце, садзілі дрэвы, перасаджвалі кветкі, разбівалі клумбы. Чыгуначнікі наводзілі парадак ля знесеных дамоў у Мікіцісе і  Добрыне.
У гэты суботні дзень працавалі па добраўпарадкаванні брацкіх могілак практычна на тэрыторыі ўсіх сельсаветаў. Так, на брацкіх могілках у Тропіне працавалі  настаўнікі і вучні мясцовай школы, работнікі  сельскага клуба і сельвыканкама.  Вучні Мікіціхінскай школы навялі парадак на грамадзянскіх і брацкіх могілках у Сідараўшчыне. Работнікі лясгасу выразалі старыя дрэвы на могілках у Цаўях.  Многія вяскоўцы  выйшлі прыбраць могілкі сваіх родных. “У нас свой суботнік, трэба навесці парадак да Радаўніцы”, –   сказалі Старавойтавы,  якія прыбіралі могілкі ў Сіроціне.
А механізатары працавалі на сваіх рабочых месцах – на сяўбе, ворыве, чызеляванні ці падкормцы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *