Закладку кормов на зимне-стойловый период ведут в КУСГП «Сиротинский»

Сельское хозяйство

Механизаторы КУСГП «Сиротинский» Александр Антонов и Александр Сладкий радуются хорошему урожаю трав.

Травы па пояс – у Казаногаве

«Калі хочаце паглядзець добры ўраджай травы, едзьце ва ўрочышча Казаногава КУСГП “Сіроцінскі”, там працуе кормаатрад», – параіў намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Раман Прасветаў.

Мы прыехалі на палеткі, калі трава ўжо была скошана, згрэблена ў валкі. На кормаўборачным камбайне працаваў Аляксандр Антонаў – падбіраў і здрабняў траву. Пракосы былі шырокія і густыя. Прызнацца, такіх яшчэ сёлета не бачылі ні ў адной гаспадарцы. «За паўдня здрабніў каля дзвесце тон, – расказаў Аляксандр Антонаў. – Гэта добры вынік, да вечара бу-дзе яшчэ прыкладна столькі ж».

Ад КВК здробненую зялёную масу адвозяць Сяргей Антонаў (бацька Аляксандра), Сяргей Раманаў і Аляксандр Сладкі. Механізатары расказалі, што ўраджайнае поле, на якім працуюць – 18 гектараў. Трава была па пояс, таму прастойваць не прыходзіцца, бо ўтрох ледзь паспяваюць адвозіць “зялёнку” да сянажнай траншэі, якую закладваюць ля майстэрні аг. Слабада.

«У Казаногаве вельмі добры ўраджай для сёлетняга засушлівага лета, – кажа дырэктар КУСГП “Сіроцінскі” Іван Карпенка. – Будзе прыкладна каля ста цэнтнераў з гектара. Напэўна, там нізкія палеткі, дзе крыху захавалася вільгаць. А яшчэ ўдзячны былому кіраўніцтву і агранамічнай службе, якія глядзелі да-лёка наперад і падсеялі ў мінулым годзе цімафееўку, купкоўку і канюшыну, якія спрацавалі на добры ўраджай».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *