В Шумилинском районе приступили к уборке зерновых на частных участках

Общество Сельское хозяйство

Пачалі абмалочваць агароды

У раёне 497 прыватных участкаў (97,08 га) засеяны зерневымі культурамі.

На раніцу ўчарашняга дня да ўборкі людскіх агародаў прыступіла КУСГП «Ульскі». Змалацілі зерневыя на 15 участках на тэрыторыі Мікалаеўскага сельсавета (у Дубраве і Федзькаве, часткова – у Кардоне і Мікалаеве) і 10 участкаў на Обальшчыне (у Падорах, Чэрчыцах, Слудашах, Талкачове, Лявонаве). Агульная плошча ўбранага – 7,5 га.

«Абмалот прыватных участкаў вядзецца з улікам эканоміі часу і паліва, – расказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч. – Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў паставілі задачу механізатарам заязджаць і ў аддаленыя вёскі, калі там непадалёк працуюць камбайны. А ўвогуле сельгаспрадпрыемствам рэкамендавана фарсіраваць абмалот прыватных участкаў як толькі ўсталюецца надвор’е без дажджоў.

Учора, напрыклад, людзі і самі не прасілі прыехаць на іх агарод, бо зерне было сырое. У бліжэйшыя дні да ўборкі зерневых участкаў грамадзян прыступіць УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”. Рэкамендавана цана за абмалот адной соткі – 3 рублі 70 капеек».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *