До 10 лет лишения свободы угрожает работникам одного из шумилинских предприятий за взятку

Происшествия

За хабар – да 10 год пазбаўлення волі

Нядаўна супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Віцебскага аблвыканкама разам з крымінальным вышукам Шумілінскага РАУС раскрылі злачынства па атрыманні хабару.

«Прадпрыемства раёна праводзіла тэндар на пастаўку патрэбнага абсталявання. Вядома, у ім удзельнічала некалькі арганізацый, і кожная хацела перамагчы, – расказаў начальнік крымінальнага вышуку Руслан Бруеў. – У выніку ў выйгрышы засталася адна з віцебскіх фірм. Але не за тое, што прапанавала лепшы тавар па мінімальным кошце ці максімальна кароткія тэрміны пастаўкі. А за тое, што “падарыла” свой тавар для асабістых патрэб дзвюм фізічным асобам, адказным за правядзенне тэндару. Па дадзеным факце будзе ўзбуджана крымінальная справа па арт. 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Атрыманне хабару”. Асобам пагражае пазбаўленне волі ад 3 да 10 гадоў са штрафам або з пазбаўленнем права займаць вызначаныя пасады, займацца вызначанай дзейнасцю».

Людміла ЗУЙКОВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *