Шумилинское спортивное обозрение

Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
Паспяховым для двух нашых землякоў стала першынство вобласці сярод моладзі па грэка-рымскай барацьбе.
У вагавой катэгорыі 74 кг другое месца заваяваў Яўген Асташонак (трэнер Юрый Сцяпанаў), а трэцяе Аляксандр Барсукоў (трэнер Пётр Ганушчанка).
*  *  *
Не раз падымаліся на п’едэстал обальскія і шумілінскія барцы на абласной спартакіядзе школьнікаў па грэка-рымскай барацьбе.
Восем выхаванцаў Пятра Ганушчанкі сталі пераможцамі і прызёрамі спарта-кіяды: у вагавой катэгорыі 35 кг трэція месцы ў Мікіты Малашэнкі і Кірыла Драздова,  у вагавой катэгорыі 38 кг другім стаў Ягор Ганушчанка, у вагавой катэгорыі 47 кг – трэцім Аляксандр Храмцоў, у вагавой катэгорыі 53 кг – трэцім  Вадзім Грачухін, у вагавой катэгорыі 59 кг першым і трэцім адпаведна сталі Уладзіслаў Грачухін і Кірыл Чухноў, у вагавой катэгорыі 59 кг – трэцім Аляксей Сурта.
У вагавой катэгорыі 32 перамог Вадзім Лягчонак (трэнер Юрый Сцяпанаў).
Валейбол
У Віцебску прайшла абласная спартакіяда школьнікаў па валейболе. У спаборніцтвах прынялі ўдзел сем каманд.
Гонар нашага раёна абаранялі юныя валейбалісты, якіх трэніруе А. Я. Завадскі.
Наша каманда на турніры заняла трэцяе выніковае месца. Добрую гульню на пляцоўцы паказалі Аляксей Аляшкевіч, Дзяніс Кляцкоў і Антон Сілін. У зборную вобласці трапілі Аляксей Аляшкевіч і Пётр Лазука.
Лёгкая атлетыка
28 красавіка каля шумі-лінскага возера прайшоў традыцыйны лёгкаатлетычны крос на прызы газеты “СБ-Беларусь сегодня”.
Пераможцамі ў сваіх узроставых катэгорыях сталі Сяргей Яленскі (ОКЗ), Наталля Абалонская (ЦРБ), Аляксандр Лысанаў (ОКЗ), Галіна Сільчанка (ЦРБ) і Уладзімір Вярлоў (ФСК “Здароўе”).
“Абаронца Айчыны”

У райцэнтры прайшлі раённыя спаборніцтвы па летняму мнагабор’ю  фізкультурна-спартыўнага комплексу “Абаронца Айчыны” сярод юнакоў дапрызыўнога і прызыўнога ўзростаў.
Сярод  15-16-цігадовых юнакоў у асабістым заліку першае месца ў Андрэя Лялюгі (СШ №2), другім стаў Андрэй Квяцінскі з Лаўжанскай школы, трэцім – Аляксандр Барсукоў з Обальскай школы. Сярод прызыўнікоў прызавая тройка наступная: першае месца – Кірыл Васільеў (Слабадская школа), другое – Віталь Шыёнак (СШ №1), трэцяе – Дзяніс Максімаў (раённая гімназія).
У камандным заліку ў групе “А” (школы, у якіх вучыцца больш за сто вучняў) лепшымі сталі спартсмены з СШ №2 (настаўнік фізкультуры А. В. Навуменка), другімі – раённай гімназіі (С. П. Вашадок), трэцімі – Обальскай школы (В. А. Сабаршоў). У групе “Б” (школы, у якіх вучыцца менш за сто вучняў) першае месца ў Лаўжанскай школы (Ю. М. Мясаедаў), другое — Слабадской школы (У. А. Кучко), трэцяе – Башнёўскай школы (Ю. Я. Пальвінскі).
Кулявая стральба
У СШ № 15 г. Полацка (Баравуха-2) прайшлі абласныя спаборніцтвы па кулявой стральбе сярод ветэранаў спорту і былых воінаў-афганцаў, прысвечаныя Дню Перамогі.
Самы чынны ўдзел у спартыўнай барацьбе прыняў наш зямляк Уладзімір Вярлоў. У групе ўдзельнікаў да 65 гадоў ён бліскуча, з 48 ачкамі з 50 магчымых,  выйграў спаборніцтвы і быў узнагароджаны дыпломам і каштоўным падарункам.
Трэба сказаць, што ў групе стралкоў разам з  У. Вярловым  у спаборніцтвах прыняў удзел прызёр чэмпіянату свету па поліатлоне (від спорту, у якім прысут-нічае стральба) Пётр Варатынскі з Ушач. Віншуем нашага земляка і зычым яму новых спартыўных перамог!
Надрукавана ў №35 ад 04.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *