Зимнее многоборье школьников “Здоровье”

Образование Спорт, туризм

І стральба, і скачкі
На мінулым тыдні ў райцэнтры прайшлі раённыя спаборніцтвы па зімоваму мнагабор’ю “Здароўе”.
У праграму “Здароўя” ўваходзяць скачкі ў даўжыню, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванне для хлопцаў, адцісканне для дзяўчат і лыжная гонка. Раней зімовае мнагабор’е праходзіла толькі ў школах, упершыню былі праведзены раённыя спаборніцтвы. У турніры прынялі ўдзел 14 каманд са школ раёна, каманда складалася з 14 спартсменаў, спаборніцтвы расцягнуліся на два дні.
Удзельнікі мнагабор’я “Здароўе” павінны быць падрыхтаванымі ўсебакова, паказваць на ўсіх этапах роўныя стабільныя вынікі – у гэтым і ёсць галоўная асаблівасць спаборніцтваў. Шмат залежыць і ад настаўніка фізкультуры, які, зразумела, не толькі падрыхтоўвае вучня, а і настройвае на спаборніцтвы юнага спартсмена, каб не было зрываў.
Пераможцамі першых раённых спаборніцтваў па зімоваму мнагабор’ю “Здароўе” сталі: 5 клас – Аляксей Масюкоў (Башнёўская СШ) і Валянціна Данькова (Лаўжанская школа), 6 клас – Ягор Пальвінскі (СШ №1) і Крысціна Жыгунова (Мікіціхінская СШ), 7 клас – Аляксандр Мясаедаў (Лаўжанская школа) і  Карына Трафімава (Слабадская школа), 8 клас – Максім Ізафілаў (раённая гімназія) і Анастасія Бражэнская (Лаўжанская школа), 9 клас – Уладзіслаў Васільеў (СШ №1) і Таццяна Дубко (Кардонская школа), 10 клас – Ілья Гусакоў (Слабадская школа) і Надзея Васілеўская (раённая гімназія), 11 клас – Кірыл Васільеў (Слабадская школа) і Наталля Ісаева (Міхіціхінская СШ).
Практычна ўсе пераможцы трапілі ў склад зборнай раёна, якая будзе абараняць гонар Шуміліншчыны на абласных спаборніцтвах па мнагабор’ю “Здароўе”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №6 ад 22.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *