«Чистые игры» на Шумилинском озере

Молодёжь Экология

У рамках інфармацыйнай кампаніі, ініцыяванай Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, вучні і настаўнікі Шумілінскай СШ № 2 прынялі ўдзел у акцыі «Адпачывайце правільна без шкоды прыродзе».

«Чыстыя гульні» на Шумілінскім возеры

Акцыя прайшла ў форме «Чыстых гульняў», падчас якой вучні з настаўнікамі і актывістамі раённай грамадскай арганізацыі «ЭкаБум» на беразе Шумілінскага возера сабралі некалькі дзясяткаў кілаграмаў смецця, рас-сартаваўшы яго па відах адходаў.

Для дзяцей былі праведзены разнастайныя экалагічныя конкурсы. Закончылася мерапрыемства традыцыйным экапікніком ад спонсара. Турыстычны аб’ект – бераг Шумілінскага возера – прыбраны! Дзякуй, падлеткі і актывісты! Прыемнага адпачынку, жыхары і госці нашага гарадка!

Ірына КУЛІКАВА, грамадскі эколаг, інструктар па турызме Шумілінскага ФАЦ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *