Новости спорта: пляжный волейбол, летний биатлон, стрельба и рыбалка

Спорт, туризм

Трэція ў рэспубліцы

У канцы мінулага тыдня ў Гомелі прайшло першынство Рэспублікі Беларусь па пляжным валейболе. Упершыню ў гісторыі шумілінскага валейболу  валейбалісты Шумілінскай СДЮШАР Раман Аглушэвіч і Алег Бохан заваявалі 3-е месца. Трэніруюць бронзавых прызёраў Аляксей Паршыкаў і Юрый Пальвінскі.

Другое і трэцяе месцы

Гарадок прымаў удзельнікаў абласнога першынства па летнім біятлоне. Юныя шумілінскія біятланісты, якія займаюцца ў трэнера Генадзя Салапаева, заваявалі два медалі ў масстарце: Вікторыя Іспянькова стала другой, Марыя Іванова – трэцяй.

Абласныя спаборніцтвы: рыбная лоўля і стральба

У суботу абласная арганізацыя Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў правяла ў нашым раёне два абласныя спаборніцтвы.

На возеры Круглік прайшлі спаборніцтвы па рыбнай лоўлі. Лепшы вынік паказалі аршанскія рыбаловы, шумілінская каманда (Аляксандр і Васіль Юдавы, Юрый Гарлачоў) заваявалі трэцяе месца.

У кар’еры каля вёскі Лялюгі адбыліся спаборніцтвы па стральбе з гладкаствольнага ружжа па талерках, стаячай касулі і стральбе з лука. За перамогу змагаліся больш за 40 чалавек. Першае месца заваявалі лёзненскія паляўнічыя, шумілінцы ў прызавую тройку трапіць не змаглі.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *