Спрашивали – отвечаем: от отца в наследство осталось ружьё. Что делать?

Вопрос-Ответ Закон

Ружжо засталося ад бацькі
“Мой бацька быў заядлым паляўнічым. Пасля яго смерці засталіся паляўнічыя прылады, зброя. Што мне з гэтым рабіць, як паступаць?”
Кансультацыю дае дзяржаўны натарыус Шумілінскай дзяржаўнай натарыяльнай канторы Алена Хасратава:

— Належачыя на праве ўласнасці памёршаму рэчы, знаходжанне якіх дапускаецца па спецыяльным дазволе, напрыклад, грамадзянская зброя, уваходзяць у склад спадчыны і наследуюцца згодна з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь. У выпадку смерці ўласніка грамадзянскай зброі да вырашэння пытання аб наследаванні маёмасці і атрымання спецыяльнага дазволу на набыццё зброі сама зброя неадкладна канфіскуецца для захоўвання органамі ўнутраных спраў, якія яе зарэгістравалі. Канфіскацыі падлягаюць баявая і службовая зброя.
Натарыус, прыняўшы заяву аб выдачы пасведчання аб праве на спадчыну, павінен растлумачыць наследніку, што скарыстацца абмежавана абароназдольнымі рэчамі ён зможа толькі пасля атрымання спецыяльнага дазволу на гэтыя рэчы. Парадак яго атрымання ўстаноўлены адпаведным законам.
Наследніку па пэўных прычынах можа быць адмоўлена (адмова абавязкова павінна быць матывавана) ў выдачы дазволу, тады яго права ўласнасці на такую маёмасць належыць спыненню, а сумы, выручаныя ад рэалізацыі маёмасці, перадаюцца наследніку, за выклікам расходаў на яго рэалізацыю.
У выпадку, калі маёмасць не адчужана ў вызначаныя тэрміны, у законе такая маёмасць з улікам яе характару і прызначэння па рашэнні суда, вынесенаму па заяве дзяржоргана ці органа мясцовага самакіравання, належыць прымусоваму продажу з перадачай былому ўласніку выручанай сумы альбо перадачы ў дзяржаўную ці муніцыпальную ўласнасць з кампенсацыяй былому ўласніку кошту маёмасці, вызначанай судом. Пры гэтым вылічваюцца выдаткі на адчужэнне маёмасці.
Надрукавана ў №36 ад 08.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *