Где хозяин – там и порядок

Безопасность Закон Официально

Пра быльнёг у рост чалавека і вогнетушыцелі
Дэкрэт Прэзідэнта № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” нацэльвае:  бяспека працы не павінна быць на задворках. А ці заўсёды гэта так? На жаль, не. У гэтым пераканаліся падчас рэйду галоўны спецыяліст райсельгасхарчу А. Ю. Крыўко, спецыяліст групы прапаганды і абучэння райаддзела па надзвычайных сітуацыях Л. А. Лінкевіч і карэспандэнт раённай газеты.
Жніво фінішавала, але на зернесушылцы работы ўволю. “Сарціруем зерне”, – коратка ахарактарызавала сваю работу загадчыца зернесушылкі ў Язвіне, – пра бяспеку дбаем”.  Тым не менш завальная яма не была закрыта рашоткамі.  А што калі саступіўся туды  – і пералом. Не было на зернетаку і інструкцый па бяспецы пры рабоце з зернеачышчальнымі машынамі. А з вогнетушыцелямі –зусім бяда. Па тэхніцы бяспекі яны павінны быць на бачным месцы, а ў Язвіне яны ляжаць на складзе.
Наведалі яшчэ і ферму Завяззе  таго ж СВК “Баравінка”. Побач дзве сянажныя траншэі. Сёлетнюю ўжо закончылі класці, але чамусьці зверху не накрылі плёнкай. А леташнюю траншэю з сенажом  увогуле ледзь знайшлі, бо яна зарасла быльнягом.  Ён вышэй за чалавечы рост. Збоку ад дарогі, што вядзе да фермы, плёнка на траншэі, таму і сянаж псуецца… Ля фермы – таксама бур‘ян. Высокі і жылісты, ён тут адчувае сябе паўнапраўным гаспадаром.
На ферме ў Светласельскім абкошана. Але вакол састагаванай саломы не ўзарана, як патрабуе тэхніка бяспекі. Непадалёк  жа ферма, зернесушылка.
Зайшлі на вагавую. Знешне парадак: паклеены шпалеры, свежаабтынкаваная грубка. Добра, што ў такі напружаны жнівеньскі час тут рыхтуюцца да зімы. Побач з вагамі – вогнетушыцель. “Можна і не правяраць, іх у нас дастаткова – і на складзе, і на зернетаку, –  запэўніў галоўны аграном гаспадаркі В. І. Закрэўскі. – Купілі перад уборачнай”.  Тым не менш, пажарны шчыток тут пусты: ні рыдлёўкі, ні вядра, ні багра.
У Ляжнях мехдвор сустрэў насыпной дарогай. Нарэшце калдобіны засыпалі шчэбенем з пяском. Але парадку тут усё роўна малавата. На варотах у боксы гаражоў адсутнічаюць габарыты, кран-балка не прайшла выпрабаванне, на зернетаку ў гэтай жа гаспадарцы інструкцыі па ахове працы не адпавядаюць стандартам. А вогнетушыцелі ўвогуле пратэрмінаваныя.
Ёсць пытанні па сродках індывідуальнай засцярогі і спецадзенні. Напрыклад, калі яно нават закуплена і выдадзена, яго ўсё роўна некаторыя рабочыя не носяць. Невядома толькі для чаго берагуць.
Автор Людмила ЗУЙКОВА.
Опубликовано в №65 от 24.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *