На новом комбайне ведут уборку братья Ткачевы из КУСГП «Сиротинский»

Сельское хозяйство

Для сямейнага экіпажа Ткачовых з КУСГП «Сіроцінскі», родных братоў Яўгена і Андрэя, сёлетняе жніво асабліва радаснае — яны атрымалі ключы ад новага камбайна GS12A1 PRO вытворчасці «Гомсельмаш», набытага на сродкі рэспубліканскага бюджэту, і выехалі на палеткі.

Каб сфатаграфаваць тэхніку і даведацца, у чым перавагі “нулёвага” камбайна, карэспандэнт раённай газеты адправіла-ся ва ўрочышча Ласвіцкія, дзе вялася ўборка азімых зерневых. Новы яркі камбайн на фоне залатых палеткаў быў бачны здалёк.

Безумоўна, Яўген і Андрэй Ткачовы не ўтойваюць радасці і вельмі задаволены новай тэхнікай. «Па-першае, у новым камбайне вельмі добрае асвятленне, што немалаважна для механізатараў, — расказалі яны. — Па-другое, у ім бункер намнога большы, што вельмі зручна — змяшчае каля 8 тон зерня. На бункеры ўстаноўлена вібраўстаноўка — а гэта значыць, што змяншаецца час на выгрузку. Акрамя гэтага, удасканаленыя рэшаты і некаторыя іншыя механізмы, што станоўча ўплывае на якасць абмалоту. Маслёнкі і падшыпнікі ўсталяваны такім чынам, што камбайнерам зручна весці прафілактычныя змазкі».

Яўген і Андрэй Ткачовы за штурвалам новага камбайна трэці дзень. Абмалочваюць за змену па дваццаць гектараў зерневых культур. Настрой ў хлопцаў – баявы!

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *