Подворный обход прошел в Николаевском сельсовете

Актуалии Президент Сельское хозяйство

Пра  гандаль і не толькі
На мінулым тыдні  падворны абход адбыўся ў Мікалаёўскім сельсавеце. Групы, у склад якіх уваходзілі прадстаўнікі райвыканкама, РАУС, РАНС, старэйшыны вёсак і дэпутаты Мікалаёўскага сельсавета наведалі кожную хату, сустрэліся з вяскоўцамі. Група, у якой працаваў карэспандэнт газеты наведала падворкі ў Мішкавічах, Кардоне і навакольных вёсках.
Разам з групай райвыканкама ў падворным абходзе браў удзел выканаўчы дырэктар СФГ “Раднік” А. В. Лагуноў. Аляксандр Валянцінавіч – дэпутат Мікалаёўскага сельскага савета, ён добра ведае праблемы людзей. Таму падчас абходу многія вяскоўцы са сваімі  праблемамі звярталіся менавіта да А. В. Лагунова. Тут ужо прызвычаіліся да таго, што гаспадарка па  магчымасці абавязкова дапаможа.
Даволі многа пытанняў было па медыцынскім абслугоўванні. Справа ў тым, што загадчыца мясцовага ФАПа была ў водпуску па догляду за дзіцём. Цяпер яна выйшла на работу і праблема вырашыцца. Не працуюць у Мішкавічах і Кардоне комплексныя прыёмныя пункты. Звярталіся і па асабістых пытаннях: так, напрыклад, адзін прасіў дапамогі, каб уладкавалі на сацыяльны ложак, другі прасіў  спілаваць вялікае дрэва ля дома.
А вось асноўная праблема невялікіх аддаленых вёсак – гэта гандлёвае абслугоўванне. Вяскоўцы скардзяцца і на малы асартымент у аўталаўках, і на парушэнні графіку работы, і на адсутнасць касавага апарату і  цэннікаў.
Парадаваў аграгарадок Кардон. Пераважная большасць дамоў  дагледжаная, прысядзібныя тэрыторыі абкошаны і добраўпарадкаваны. Складваецца ўражанне, што гаспадары  спаборнічаюць, чыя сядзіба будзе самай прыгожай і прываблівай.
Жыхары Кардона найперш прасілі дапамогі там, дзе самі не могуць справіцца. Шмат пытанняў было да крамы райспажыўтаварыства: асартымент  бывае  бедны, заяўкі выконваюць не заўсёды ў час. Турбуюць  жыхароў і цэны ў магазіне. “Чаму тавары ў магазіне ў Уле значна таннейшыя?” – пыталіся жыхары. Вось і ездзяць у Кардоне за пакупкамі ў суседні раён…
Яшчэ адна мясцовая праблема – баршчэўнік. Ён паступова бярэ у палон усё новыя і новыя тэрыторыі. Гаспадары прыватных дамоў не могуць справіцца з гэтай  бядой.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №46 ад 17.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *