Мобильная группа по охране труда контролирует ход уборочной в Шумилинском районе

Безопасность Сельское хозяйство

У прыярытэце – жыццё і здароўе

Кантроль і яшчэ раз кантроль. Падказка і дапамога. Зыходзячы з гэтых прынцыпаў, будуе сваю работу раённая мабільная група па ахове працы на чале з галоўным спецыялістам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Паўлам Загацкім. Мабільная група кожны дзень выязджае на палеткі і зернесушыльныя комплексы.

Мэта – не пакараць, а дапамагчы слушнай парадай. Да групы, у склад якой ўвайшлі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова і інспектар сектара нагляду і прафілактыкі РАНС Віталь Масько, на мінулым тыдні далучылася і карэспандэнт раённай газеты. На шляху – ААТ «Ляжні».

«Калі рамантуеце, абавязкова адключыце рухавік, – папярэдзіў Павел Загацкі механізатараў, якіх засталі на мехдвары ў Крывым Сяле. – Памятайце, што вас чакаюць дома. Наперадзе жніво, і гаспадарка, і раён спадзяюцца на вашу працавітас-ць і асцярожнасць у рабоце».

У гаспадарцы праверылі правядзенне інструктажаў па ахове працы, укамплектаванасць тэхнікі пярвічнымі сродкамі пажаратушэння. Механізатары ведалі, як паводзіць сябе падчас надзвычайных сітуацый.

Разам з гэтым былі зроблены і заўвагі. Супрацоўнік РАНС адзначыў, што не на ўсёй тэхніцы ёсць супрацьпажарнае палатно, не ўсе работнікі зернесушылкі абучаны пажарна-тэхнічнаму мінімуму, вільготнамер не павераны, на жніўных палетках у Заграмадзіне не дзяжурыць трактар з бочкай і вадой. Павел Загацкі зрабіў заўвагі па зварачным абсталяванні: шлангі маюць трэ-шчыны і ў танометра разбіта шкло.

Інфармацыя па парушэннях і тэрмінах іх выпраўлення накіравана кіраўніку гаспадаркі. Як аператыўна адрэагуе сельгаспрадпрыемства на заўвагі, мабільная група праверыць падчас наступнага рэйду.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *