В Шумилинском районе поздравляли тысячников

Актуалии Край шумілінскі Сельское хозяйство Экономика

Намалаціў тысячу тон
Першым у раёне намалаціў тысячу тон зерня экіпаж УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” –  Сяргей Гоманаў і Аляксандр Пашкоўскі.
Учора лідараў з працоўнымі дасягненнямі павіншавалі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу В. Ц. Мянькоў, старшыня прафсаюза работнікаў АПК  В. В. Юхнавец і ўручылі грашовую прэмію, падзякі  і падарункі.  “Малайцы, хлопцы! Вялікі дзякуй за работу, – сказаў Васіль Цімафеевіч. –  На такіх працалюбівых трымаецца гаспадарка і раён у цэлым”.
Дарэчы, Сяргей Гоманаў стаў тысячнікам у дванаццаты раз. А для Аляксандра Пашкоўскага, пяцікурсніка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі і будучага інжынера, такі гонар упершыню.
Перавёз тысячу тон
Першым сёлета ў раёне перавёз тысячу тон зерня механізатар ААТ “Лаўжанскае” Ігар  Мікалаевіч Барысевіч.
На  мінулым тыдні  перадавіка павіншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК В. В. Юхнавец і галоўны спецыяліст райкама прафсаюза В. Г. Варкун. Ад прафсаюза яны ўручылі лідару жніва грамату, грашовую прэмію і падарунак. Так трымаць, Ігар Барысевіч!
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №61 ад 12.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *