Шумилинские школьники привезли три призовых места с областного конкурса «Спасатели глазами детей»

Образование

Прывезлі тры прызавыя месцы
Падведзены вынікі абласнога конкурсу “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Дадае гонару нашаму раёну тое, што юныя землякі не толькі прынялі ўдзел у гэтым конкурсе, але і атрымалі прызавыя месцы ў трох намінацыях.  Так, другакласніца Суравенскай школы Людміла Навумава заняла другое месца ў намінацыі “Талісман”. Сямікласнік СШ №1 г. п. Шуміліна Антон Крукаў, які займаецца ў  Цэнтры дзяцей і моладзі (гурток “ WOOD майстар” пад кіраўніцтвам А. Я. Пціцкага), заняў трэцяе месца ў намінацыі “Плакат”. Чацвёртакласнік  Уладзімір Дэцык з Обальскай школы заняў трэцяе месца ў намінацыі “Статуэтка”.
Дзеці-пераможцы абласнога конкурсу былі запрошаны ў Віцебскі Цэнтр эстэтычнага выхавання “Маладзік”.  Тут была арганізавана выстава творчых работ школьнікаў з усіх раёнаў вобласці. За прызавыя месцы дзеці атрымалі граматы ўпраўлення абласнога  МНС, а таксама каштоўныя падарункі. “Рабяты былі вельмі задаволены, што перамаглі, – расказала спецыяліст групы прапаганды і абучэння Шумілінскага РАНС Л. А. Лінкевіч. – З Віцебска вярнуліся з добрым настроем. У гэтым годзе сур’ёзна падрыхтаваліся да конкурсу, і аб гэтым сведчаць перамогі. За два папярэднія гады наш раён увогуле не займаў на абласным конкурсе ніводнага прызавога месца. А тры перамогі – гэта ўжо вынік. Таму хочацца сказаць вялікі дзякуй дзецям, іх настаўнікам,  кіраўнікам гурткоў і бацькам”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №37 ад 11.05.2012



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *