Дэсант у валанцёрскі лагер «Добрае сэрца»

Молодёжь Образование

У раёне другі год працуе валанцёрскі лагер «Добрае сэрца», у якім 9 дзён адпачываюць і займаюцца карыснымі справамі 20 дзяцей з устаноў адукацыі.

Як расказала намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Людміла Грузневіч, сёлета ў валанцёрскім лагеры зроблены акцэнт на грамадзянска-патрыятычным выхаванні. Так, выхаванцы лагера пабывалі на экскурсіі-падарожжы па Шумілінскім раёне, падчас якой не толькі наведалі знакамітыя мясціны і пазнаёміліся з гісторыяй раёна, але і навялі парадак на воінскіх пахаваннях. Юныя шумілінцы пабывалі на II Гульнях краін СНД і наведалі спаборніцтвы па тайскім боксе, якія праходзяць у Летнім амфітэатры ў Віцебску.

У нядзелю, 6 жніўня, валанцёры пабывалі на першым міжнародным фестывалі патрыятычнай і армейскай песні «Сінь» у Наваполацку, прысвечаным 93-й гадавіне ўтварэння паветрана-дэсантных войск і 50-годдзю песні, якая стала неафіцыйным гімнам дэсантнікаў. У аўторак, 8 жніўня, валанцёры «Добрага сэрца» адправіліся ў госці ў 103-ю Віцебскую асобную гвардзейскую паветрана-дэсантную брыгаду, дзе пазнаёміліся з жыццём вайскоўцаў.

А на наступны дзень дэсантнікі са 103-й брыгады самі прыехалі ў Лескавічы, дзе правялі цэлы комплекс заняткаў для выхаванцаў адразу двух лагераў – «Пунсовы ветразь» і «Добрае сэрца». Акрамя таго, што дзеці маглі пабачыць і патрымаць у руках сучасную зброю, для іх былі арганізаваны заняткі па выжыванні ў прыродных умовах. Вайскоўцы паказалі дзецям, якія існуюць віды кастроў і якімі спосабамі можна запаліць вогнішча, як карыстацца компасам і вызначыць бакі свету без яго, як выйсці з лесу, калі заблудзіліся, як здабыць чыстую ваду, як абараніцца ад жывёлы і г. д. Асаблівую цікавасць дзяцей выклікаў паветраны дрон, які шукае людзей.Гэты дэсант у лагер быў вельмі карысны, бо дзеці не толькі змаглі пачуць тэорыю, але і на практыцы паспрабаваць зрабіць тое, пра што ім расказвалі вайскоўцы.

Людміла Грузневіч падзякавала спонсарам валанцёрскага лаге-а Юрыю Сямёнаву, кіраўніку СФГ «Раднік», раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа, раённаму аб’яднанню прафсаюзаў, раённай арганізацыі прафсаюза дзяржаўных і іншых устаноў. Іх падтрымка дапамагла зрабіць адпачынак у валанцёрскім лагеры «Добрае сэрца» цікавым і запамінальным.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *