8 мая в Обольской школе прошла акция-забег по местам боевой славы Шумилинского района

Образование Общество

Тропіна-Зямцы-Добрына-Мікіціха-Обаль
8 мая ў 31-ы раз прайшла патрыятычная акцыя-забег па месцах баявой славы. Сёлета быў абраны маршрут Тропіна-Зямцы-Добрына-Мікіціха-Обаль. “Падобныя мерапрыемствы даюць магчымасць маладому пакаленню адчуць гераізм нашых дзядоў і прадзедаў, якія адстойвалі незалежнасць нашай краіны, — адзначае ініцыятар акцыі дырэктар Обальскай СШ А. М. Штокін (дарэчы, Аляксандр Мікалаевіч асабіста ўдзельнічаў у кожным з 31 забегу).– Безумоўна, акцыя садзейнічае і больш глыбокаму знаёмству з раёнам”.
Пачалася акцыя ля мемарыяльнага комплексу ў Тропіне. Старшыня Сіроцінскага сельвыканкама В. А. Пастарнакова расказала ўдзельнікам пра баявыя дзеянні, што былі тут у гады Вялікай Айчыннай вайны. Вольга Аляксандраўна падкрэсліла неабходнасць патрыятычнага выхавання маладога пакалення.
Каля 60 чалавек (вучні і настаўнікі Обальскай школы, актывісты пярвічнай арганізацыі БРСМ Обальскага керамічнага завода, прадстаўнікі райвыканкама) з георгіеўскімі стужкамі на грудзях (іх праз пасольства Расійскай Федэрацыі  перадала Обальскай школе культурна-асветніцкае аб’яднанне “Рускае таварыства”) пачалі забег. Асаблівы гонар адчувалі чацвёртакласнікі Дзмітрый Сяргееў, Лізавета Лук’янава і Вольга Войчанка – яны былі самымі юнымі ўдзельнікамі патрыятычнай акцыі.
Пасля фінішу ўдзельнікаў літаральна перапаўнялі ўражанні і хваляванні. І тыя 30 кіламетраў не здаліся ім цяжкімі, яны з гонарам адчулі, што сённяшняя моладзь – слаўныя нашчадкі воінаў-вызваліцеляў.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №37 ад 11.05.2012



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *