7 мая председатель Витебского облисполкома Александр Косинец провёл приём представителей СМИ и наградил победителей областного конкурса электронных и печатных средств массовой информации

Актуалии Общество

“Слова павінна быць аб’ектыўным і справядлівым”
На пачатку мая прафесійнае свята адзначаюць работнікі друку, радыё, тэлебачання і сувязі. Прадстаўнікоў гэтых прафесій запрасіў 7 мая на традыцыйны ўрачысты прыём старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Мікалаевіч Косінец.
Аляксандр Мікалаевіч павіншаваў прысутных са святам. Ён адзначыў, што інфармуючы насельніцтва пра сітуацыю, якая адбываецца ў рэгіёне, сустракаючыся з людзьмі, СМІ прымаюць самы актыўны ўдзел у сацыяльна-эканамічным развіцці Віцебскай вобласці. А. М. Косінец назваў журналіста першым памочнікам улады ў вырашэнні існуючых праблем духоўнага адраджэння нацыі.
Гаворачы пра ролю слова, кіраўнік вобласці падкрэсліў, што слова павінна быць аб’ектыўным і справядлівым.
А. М. Косінец павіншаваў таксама пераможцаў абласнога конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі на прэмію імя Ф. Скарыны і электронных – на прэмію “Віцязь”, уручыў ім дыпломы абласнога выканаўчага камітэта, статуэткі Францыска Скарыны і “Віцязь”, кветкі, грашовыя прэміі.  Прыемна, што ў кагорце пераможцаў названа і газета “Герой працы” Шумілінскага раёна. Наша газета заняла трэцяе месца ў намінацыі “Лепшая раённая газета”.
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №37 ад 11.05.2012



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *