«Шумилинорайгаз» — лидер в благоустройстве

Общество

Па-сучаснаму і крэатыўна
Сучасны выгляд набыў адміністрацыйны будынак “Шумілінарайгазу”,  прываблівай стала газавая запраўка, стыльна выглядае гандлёва-вытворчы комплекс “Метан”, стаў яшчэ больш прыгожым і дзіцячы аздараўленчы лагер “Дружба” – гэта вынік мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні, што правялі гэтай вясной работнікі “Шумілінарайгазу”.
“У нашым добраўпарадкаванні няма аднаго аўтара, — дзеліцца дырэктар РВУ “Шумілінскі райгаз” Дзмітрый Гардзеевіч Талан, —  усе рашэнні і задумы прымалі калектыўна, адзін убачыў нешта цікавае ў суседніх раёнах, хтосьці арыгінальную ідэю знайшоў у інтэрнэце. Абмяркоўвалі, спрачаліся, як лепш зрабіць.”
Аўтааматары ацанілі новы твар газавай запраўкі: уладкаваная зручная пляцоўка, ды і дэкаратыўная агароджа радуе вока. “Метан” папрыгажэў на кампазіцыю з туй і дэкаратыўныя парасоны для кветак.
Але асаблівую ўвагу хочацца засяродзіць на адміністрацыйным будынку. Сучасна, крэатыўна выглядае “Шумілінарайгаз”. Кожная кветка, кожная малая архітэктурная форма з густам і да месца: дэкаратыўны парасон з кветкамі, кветкавыя чашы, арыгінальныя кантэйнеры-кветнікі, кветкава-дэкаратыўная кампазіцыя “104”, і ў дапаўненне да гэтага – стыльны фантан.
Як адзначыла юрысконсульт прадпрыемства і старшыня цэхкама Галіна Мікалаеўна Катлова, задум па добраўпарадкаванні тэрыторыі на будучае ў работнікаў шмат і, што самае галоўнае, спыняцца на зробленым у “Шумілінарайгазе” не збіраюцца.
P.S.  Штогод ва УП “Віцебскаблгаз” праходзіць агляд-конкурс тэрыторый усіх філіялаў. І калі раней “Шу-мілінарайгаз” займаў месца дзесьці ў сярэдзіне спіса, то сёлета прадпрыемства стала другім у вобласці, а члены журы адзначылі вялікую работу калектыву па добраўпарадкаванні, праведзеную сёлета.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №38 ад 15.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *