Организации райцентра помогают строить профилакторий для телят в УП Шумилинский райагросервис

Сельское хозяйство

У Светласельскім  будуюць прафілакторый будуюць прафілакторый

Ля фермы Цэнтр‑1 УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» ідзе будаўніцтва. Тут узводзяць новы прафілакторый для цялят.

Паколькі ў сельгаспрадпрыемства няма ўласнай будаўнічай брыгады, папрасілі дапа-огі сяброў. Плячо падставілі работнікі райветстанцыі, лясгаса, упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.

Прадстаўнікі гэтых і іншых арганізацый працуюць тут не толькі ў будні, але і па суботах.

На мінулым тыдні мы засталі на будаўніцтве прафілакторыя ветсанітара райветстанцыі Дзмітрыя Яшнага, вадзіцеля ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргея Пашкевіча (на здымку) і іх калег. Мужчыны рабілі дзверы ў клеткі для цялят.

Да фермы пад’ехаў дырэктар УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» Ігар Сідараў, які прывёз завесы і цвікі. «Хлопцы працуюць добра, ледзь паспяваю падвозіць матэрыялы, – жартуе Ігар Іванавіч. Фундамент для прафілакторыя з бло-каў узвялі амаль два месяцы таму. Работнікі лясгаса пабудавалі каркас. З лясгасам мы за-ключылі дагавор на пастаўку дошак, брусоў, слупоў. Шыфер закупілі за ўласныя сродкі, патрацілі дзве тысячы рублёў. Зараз робім клеткі для цялят, устанаўліваем вентыляцыйныя рашоткі. Работнікі УП ЖКГ пачалі работы па падвядзенні вады. Будзе праведзена асвятленне, ужо закупілі плафоны, разеткі, выключальнікі.

А каб сэканоміць электраэнергію, некалькі штук шыферу на даху ўстанавілі празрыстых – у памяшканне будзе трапляць дзённае святло. Думаем за два тыдні поўнасцю завяршыць

будаўніцтва. Спадзяемся, захаванасць цялят у новым прафілакторыі на 26 месцаў будзе добрая».

Насупраць прафілакторыя ўсталяваны фундамент з блокаў, укапаны слупы. Тут зробяць навес, задняя сцяна і бакавыя якога будуць аба-біты дошкамі. Пад навесам паставяць 18 клетак для цялят-малочнікаў.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *