Шумилинские библиотеки готовы к работе в Год книги

Культура Общество

У цэнтры ўвагі – кніга
Нягледзячы на тэхнічны прагрэс і наяўнасць усемагчымых электронных прыстасаванняў, калі літаратурныя навінкі беларусы чытаюць адначасова з усім светам, увасабленнем кнігі ўсё ж застаецца папяровае, а не электроннае выданне. Яе, якая пахне друкарскай фарбай, можна ўзяць у рукі. Таму галоўная місія бібліятэкі – захаваць і памножыць колькасць нашых наведвальнікаў, прадаставіць ім усю неабходную інфармацыю для адукацыі і пашырэння кругагляду.
У бібліятэках раёна арганізавана сістэматычнае камплектаванне кніжнага фонду і фонду электронных дакументаў. Сёлета бібліятэка пабагацела на 1855 экземпляраў літаратуры, вя-дзецца штоквартальная падпіска на перыядычныя выданні для ўсіх бібліятэк сістэмы. Штогод аб’ём фінансавання камплектавання складае не менш 15% бюджэту бягучага фінансавання ЦБС.
Упраўленнем культуры аблвыканкама распрацаваны план па правядзенні ў 2012 годзе Года кнігі. У рамках яго ў лютым прайшло пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца”, прысвечанае творчасці А. Дзяменцьева “Нет у поэзии ни смерти, ни начала”. У сакавіку адбылася сустрэча з паэтам-земляком Антонам Параскевіным “Шуміліншчына паэтычная”. На ліпень запланавана літаратурная вечарына, прысвечаная творчасці паэтэсы, нашай зямлячкі Алены Ермаловіч.
Актыўны ўдзел прымаюць бібліятэкі раёна ў абласных акцыях, аб’яўленых у сувязі з Годам кнігі: “Чытаю я – чытаюць мае сябры”, “Запісаўся сам – прыводзь сяброў”. Стала традыцыяй наведваць бібліятэкі цэлымі класамі. У верасні цэнтральная раённая бібліятэка запросіць чытачоў на літаратурную вечарыну “Купала і Колас – душа народа і голас”.
У абласны план занесены раённы агляд-конкурс “Старэйшая кніга раёна”. Ужо зараз ва ўсіх бібліятэках збіраюць кнігі старых гадоў выдання. Самыя цікавыя з іх будуць прадстаўлены ў лістападзе на выніковай выставе ў раённай бібліятэцы.
Асаблівая ўвага будзе ўдзелена арганізацыі летняга чытання падлеткаў. Работнікі бібліятэкі запланавалі мерапрыемствы ў дзіцячых школьных лагерах і аддаленых населеных пунктах.
Пазнаёміцца падрабязна з раённым планам мерапрыемстваў, прысвечаным Году кнігі, можна на сайце цэнтральнай раённай бібліятэкі
http// www.shumilinocbs.narod2.ru.
М. СКУРАТАВА, намеснік дырэктара Шумілінскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
Надрукавана ў №40 ад 22.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *