Как получить льготный кредит молодым специалистам?

Вопрос-Ответ Молодёжь

Як атрымаць льготны крэдыт маладым спецыялістам?

Пачатак працоўнай дзейнасці – складаны перыяд у жыцці ўчарашніх студэнтаў. Гэта і першае месца работы, дзе неабходна сябе зарэкамендаваць са станоўчага боку, і часта асобнае ад бацькоў жыллё, якое трэба ўладкаваць, зрабіць камфортным для жыцця. Халадзільнік, камп’ютар, ложак, стол, кухонныя прылады – толькі пачатак спісу неабходнай дамашняй маёмасці. А грошай на ўсё і адразу, як правіла, няма. Дзе чакаць падтрымку?

Выдатным рашэннем пытання будзе льготны крэдыт маладым спецыялістам, які выдае ААТ «ААБ Беларусбанк» на падставе Указа Прэзідэнта № 631 «Аб дадатковых мерах па павышэнні заработнай платы і прадастаўленні льготных крэдытаў асобным катэгорыям грамадзян». Расказаць пра ўмовы выдачы льготнага крэдыту мы папрасілі дырэктара Цэнтра банкаўскіх паслуг № 225 г. п. Шуміліна ААТ «ААБ Беларусбанк» Вольгу Масько.

– Льготны крэдыт прадастаўляецца выпускнікам дзяржаўных устаноў адукацыі і ўстаноў адукацыі спажывецкай кааперацыі, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю і прыступілі да работы па размеркаванні або накіраванні на працу не па месцы жыхарства бацькоў у арганізацыях, што фінансуюцца з бюджэту.

Вольга Юр’еўна, а што маладыя спецыялісты могуць набыць за крэдытныя сродкі?

– Крэдыт выдаецца на набыццё хатняй маёмасці і тавараў першай неабходнас-і, вырабленых у Рэспубліцы Беларусь. У пералік уваходзяць мэбля, халадзільнік, тэлевізар, газавая або электрычная пліта, пральная машына, мікрахвалёвая печ, камп’ютар, манітор, пыласос, электрачайнік, кухонная машына. Да тавараў першай неабходнасці адносяцца таксама адзенне, абутак, пасцельная бялізна, коўдры, падушкі, посуд.

Які максімальны памер крэдыту? На які тэрмін ён выдаецца?

– Крэдыт прадастаўляецца ў памеры да 15-кратнага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Па стане на 1 кастрычніка 2023 года сума складае 5466 рублёў. Тэрмін крэдыту – да 5 гадоў з выплатай за карыстанне крэдытам 25% стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (на сённяшні дзень гэта 2,37% гадавых).

Пагашэнне запазычанасці па льготным крэдыце і выплата працэнтаў за карыстанне ім ажыццяўляецца па заканчэнні 6 месяцаў з дня выдачы роўнымі долямі на працягу ўсяго перыяду пагашэння.

Куды трэба звяртацца, каб атрымаць крэдыт?

– Ільготны крэдыт прадастаўляецца «Беларусбанкам» па спісах, зацверджаных раённымі, гарадскімі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Заключыць крэдытны дагавор можна на працягу 2-х га-доў пасля заканчэння ўстановы адукацыі, а па профілю «ахова здароўя» – на працягу 2-х гадоў пасля праходжання інтэрнатуры.

Палепшыць жыллёвыя ўмовы дапаможа сістэма будзберажэнняў

Думаецца, карыснай будзе для маладых спецыялістаў, ды і наогул для ўсіх грамадзян, інфармацыя пра варыянты паляпшэння жыллёвых умоў, якія прапануе Беларусбанк.

– Наш банк заўсёды гатовы дапамагчы палепшыць жыллёвыя ўмовы, – адзначае Вольга Юр’еўна. – Хочацца расказаць пра даўно ўпадабаную нашымі грамадзянамі «Сістэму будаўнічых зберажэнняў». Гэта ўнікальны банкаўскі прадукт, з удзелам якога можна будаваць ці набываць жылыя памяшканні як на першасным рынку, так і на другасным, у любым населеным пункце Беларусі незалежна ад месца рэгістрацыі фізічнай асобы.

Дадзеная сістэма складаецца з 2-х этапаў – назапашвання і крэдытавання. Першы этап прадугледжвае назапашванне не менш за 25% ад меркаванага кошту жылля на працягу трох, пяці ці сямі гадоў (выбірае кліент). Пры ўнясенні ўсёй сумы сродкаў (25%) ва ўклад адначасова ашчадны этап складзе ўсяго толькі 19 месяцаў.

Другі этап – крэдытаванне – надыходзіць пасля завяршэння этапа назапашвання. Банк выдае крэдыт, зыход-зячы з назапашаных грашовых сродкаў у памеры да 75% кошту жылля тэрмінам да 20 гадоў.

Прывабны гэты прадукт тым, што найперш плацеж (асноўны доўг і працэнты) за карыстанне крэдытам выплачваецца роўнымі долямі на працягу ўсяго перы-яду пагашэння. І гэтыя плацяжы будуць меншыя ў два разы ў параўнанні з іншымі варыянтамі пагашэння. Да ўсяго, больш лаяльныя і патрабаванні пры вызначэнні плацежаздольнасці заяўніка, і ёсць магчымасць разліку сукупнага даходу з блізкімі сваякамі. Пры вызначэнні спосабу забеспячэння выканання абавязацельстваў прымяняецца індывідуальны падыход, у залежнасці ад сумы крэдыту.

Атрымаць больш падрабязную кансультацыю можна па тэл. 8(0212)204715.

– Вялікі дзякуй за інфармацыю.

Гутарыла Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *