«Моладзь за бяспеку!»

Безопасность

Каб папулярызаваць дзейнасць Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных (БМГАРП), пашырыць веды і павысіць цікавасць вучняў да маладзёжнай арганізацыі, выявіць і раскрыць творчы патэнцыял маладых людзей, у краіне з 2 па 13 кастрычніка праходзіць прафілактычная  акцыя «Моладзь за бяспеку».

Акцыя праходзіць ва ўстановах  адукацыі, месцах з масавым знаходжаннем людзей. Падчас яе ратавальнікі разам з актывістамі маладзёжнай арганізацыі акажуць адзінокапражываючым пенсіянерам, інвалідам і ветэранам вайны шэфскую дапамогу ва ўсталёўцы АПА, нарыхтоўцы дроў, уборцы тэрыторыі. Не застануцца без увагі цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

У рамках акцыі ва ўрачыстай абстаноўцы пройдзе пасвячэнне ў рады БМГАРП юных ратавальнікаў, дзе яны атрымаюць членскія білеты.

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *