С энтузиазмом приступили к работе молодые специалисты в КУСХП «Улльский»

Молодёжь Сельское хозяйство

Прыступілі да работы з энтузіязмам

Каму-каму, а КУСГП «Ульскі» сёлета пашанцавала: у гаспадарку прыехалі адразу чатыры маладыя спецыялісты. Сваё першае рабочае месца асвойваюць галоўны бухгалтар, бухгалтар, эканаміст і зваршчык.

Выбіраючы месца работы, былыя студэнты кіраваліся наступным: каб не вельмі далёка ад бацькоў, каб умовы жылля былі прыстойныя і транспартныя зносіны добрыя. Усё гэта ўладкавала

ў Кардоне Эдуарда Муху, які родам з Улы, там жа і вучыўся ў ліцэі на зваршчыка, механізатара і вадзіцеля. Кажа, што працаваць зваршчыкам падабаецца, ведаў жа, на каго вучыўся. Жыллё хлопцу не патрэбна было. «Да Улы ж недалёка, кожны дзень езджу навеласіпедзе, – зазначае Эдуард. – Зараз яшчэ цёпла. А ў лістападзе прызываюся на тэрміновую ваенную службу. Пайду служыць у па-ветранадэсантныя войскі».

Траім дзяўчатам, што працуюць у канторы, дадому дабірацца далёка. Таму ім прадаставілі трохпакаёвую кватэру са зручнасцямі: кожнай – па пакою, дзе яны і абжываюцца. Галіна Калягіна і Аліна Трубіла закончылі Полацкі эканамічны каледж.

Яны сяброўкі, папрасіліся, каб іх накіравалі ў адну гаспадарку. Галіна працуе галоўным бухгалтарам, Аліна – бухгалтарам. Кажуць, што пакуль цяжкавата, таму просяць дапамогі і парад у старэйшых калег.

Варвара Кудрашова родам з Мінскай вобласці, закончыла Аршанскі эканамічны каледж, прыехала працаваць у «Ульскі» па размеркаванні. Вядома, раней нават і не ведала, дзе аг. Кардон.

Маладым спецыялістам выплацілі пад’ёмныя. Яны іх патрацілі на абновы і мэблю. «Я атрымала 1,3 тысячы рублёў, – расказала Аліна Трубіла. – Купіла ў пакой ложак, камоду і стол». Дапамог дзяўчатам сабраць мэблю і адрамантаваць разеткі мясцовы электрык Антон Ушал, таксама малады спецыяліст, які працуе ў гаспадарцы два гады.

Маладых спецыялістаў з «Ульскага» наведалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Руслан Матвейчук, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Хамаганава, галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алеся Шавяка, першы сакратар райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева, пацікавіліся ўмовамі жылля моладзі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *