Профсоюзы Шумилинщины организуют турпоездки

Культура Новости Спорт, туризм

На экскурсію – у Смаленск

Раённая арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў мінулыя выхадныя арганізавала паездку ў Смаленск.

43 шумілінцы адправіліся ў шлях. «Спадабалася аглядавая экскурсія па Смаленску, гарадскі парк імя Глінкі, які быў закладзены ў 1830 годзе, прыгажосць Свята-Успенскага сабора, размешчанага на ўзгорку і бачнага з любога боку горада, – расказала старшыня раённай арганізацыі Алена Сініцкая. – Былі ўражаны мемарыяльным комплексам Катынь, устаноўленым у лясным масіве, дзе ў 30-40-х гадах мінулага стагоддзя былі расстраляны грамадзяне Польшчы і СССР».

На экскурсію ў Смаленск ездзілі не толькі члены прафсаюза работнікаў культуры, але і ДРБУ-204, райвыканкама. «Мы таксама ўдзячны, што нас запрасілі ў паездку, – выказалася ад імя раённай арганізацыі ветэранаў яе старшыня Таццяна Цэрах. – Вярнуліся з добрымі ўражаннямі, паездка была аддушынай у мітуслівым штодзённым жыцці».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *