Шумилинская ЦРБ оказывает медицинские услуги иностранным гражданам

Здоровье Спорт, туризм

Расіяне лечаць зубы ў Шуміліне

З кожным годам медыцынскі турызм у нашым раёне набывае ўсё большую папулярнасць. Сведчанне гэтаму – рост экспарту медпаслуг. «У гэтым годзе Шумілінскай ЦРБ аказана медыцынскіх паслуг замежным грамадзянам на 1250 долараў ЗША, – расказала эканаміст установы Наталля Кузьмічова. – Летась гэта сума была 1093 долары, у 2021 годзе – 306 долараў».

Якія медыцынскія паслугі карыстаюцца асаблівай папулярнасцю? Львіную долю займае пратэзаванне і наогул стаматалогія. Папулярныя таксама функцыянальная і ўльтрагукавая дыягностыкі, медыцынскія прафагляды, засведчанне стану здароўя для атрымання медыцынскай даведкі, якая пацвярджае годнасць да кіравання механічных транспартных сродкаў. Шумілінскія медыкі гатовы аказаць замежным грамадзянам і яшчэ шэраг медпаслуг: масаж, лабараторная дыягностыка, вакцынацыя, гінекалогія, наркалогія, афтальмалогія, тэрапія, хірургія, дэрматалогія.

Жыхары якіх краін прыязджалі за медыцынскімі паслугамі ў Шуміліна? У гэтым спісе не толькі расіяне, але і жыхары Латвіі, Літвы, Узбекістана, Украіны, Азербайджана, Польшчы, Таджыкістана, Казахстана, Малдовы.

На павелічэнне попыту працуе рэклама, адзначае кіраўніцтва ЦРБ. Прэйскуранты паслуг размешчаны на афіцыйным сайце ўстановы аховы здароўя, у санаторыі «Лётцы», на базе адпачынку «Верасы», у будынку раённай арганізацыі «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў», куды часта прыязджаюць расіяне і жыхары іншых краін, на інфармацыйных стэндах у гасцініцы райцэнтра і аўтазаправачнай станцыі ў Шуміліне.

Тут, як кажуць, усе спосабы добрыя.

Ларыса КІСЯЛЁВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *