Невялікі насмарк не з’яўляецца проціпаказаннем да вакцынацыі, паведаміў галоўны ўрач Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Дзмітрый Зайцаў .
Гаворачы аб проціпаказаннях для вакцынацыі, Дзмітрый Зайцаў адзначыў, што перш за ўсё гэта алергічныя рэакцыі і затым — цяжкія хранічныя захворванні, якія не дазваляюць прышчэплівацца пацыенту. Таксама не робяць прышчэпкі пры высокай тэмпературы. Разам з тым лёгкае недамаганне, ВРІ ў лёгкай ступені не з’яўляюцца проціпаказаннем да вакцынацыі.
Так, пры невялікім насмарку і невялікім кашлі рабіць прышчэпку дазваляецца. «Мы пераканаліся ў гэтым і на дзецях, і на дарослых, — сказаў Дзмітрый Зайцаў. — Калі няма высокай тэмпературы, калі няма з’яў інтаксікацыі, калі не праймаюць дрыжыкі, рабіць прышчэпку можна».

