В ОАО «Лежни» прошло районное совещание по вопросам животноводства

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Начальник управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома В. В. Родич проводит совещание со специалистами из хозяйств района

Пра надоі і парадак на фермах
У пачатку гэтага тыдня на базе ААТ “Ляжні” райсельгасхарч правёў нараду па пытаннях жывёлагадоўлі. Сюды былі запрошаны спецыялісты ветэрынарнай і заатэхнічнай службаў гаспадарак раёна.
У канцы мая, калі расце светлавы  дзень і прыбаўка па малаку павінна быць максімальнай, а некаторыя гаспадаркі пачалі мінусаваць у параўнанні з мінулым годам. Менш сталі даіць малака ў “Крыніцы”, “Ульскім”, “Сіроцінскім”, “Мішневічах” і “Шумілінскім райаграсэрвісе”. У чым прычыны? Запытаўся ў жывёлаводаў першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік райсельгасхарчу В. В. Родзіч.  У “Мішневічах” і “Шумілінскім райаграсэрвісе” ўпусцілі тэрміны выгану жывёлы на пашу, бо своечасова не падрыхтавалі ПДУ і не знайшлі пастухоў. Спецыялісты гаспадарак прызналі віну і ў тым, што на некаторых фермах не быў збалансаваны рацыён кармлення.
Толькі ў трох гаспадарках  – “АграБаравінцы”, “Лаўжанскім” і “Ляжнях” змаглі дабіцца “плюса” па малаку. Дырэктар ААТ “Ляжні” В. В. Яцко расказала пра арганізацыю франтальнай пасьбы ў гаспадарцы. Тут пашу вясной прабаранавалі і падкармілі, своечасова падкошваюць. Пастухі ведаюць, што кіраўніцтва гаспадаркі тры разы на дзень праверыць, ці правільна разбіваюцца тыя чатырнаццаць загонаў, якія адведзены на суткі, ці ёсць у кароў соль. “А як жа інакш? З малака мы жывём, маем грошы на зарплату і салярку, – даводзіць В. В. Яцко. – І з асабістага вопыту ведаю: не праверыш – не будзе толку на ферме і на пашы”.
Па якой прычыне такі кантроль не могуць наладзіць ва ўсіх астатніх гаспадарках? Чаму  спецыялісты райсельгасхарчу бываюць на пашы часцей, чым заатэхнікі гаспадарак і загадчыкі фермаў? Чаму “Ульскі” каторы месяц запар не можа самастойна закрыць заработную плату, бярэ доўг ў “Прыазёрнага міра” і пры гэтым забывае аддаваць? Гэтыя і іншыя пытанні В. В. Родзіч задаваў галоўным спецыялістам гаспадарак. Віктар Віктаравіч адзначыў, што ў некаторых гаспадарках камбікармы ўласнага памолу няякасныя, бедныя на пратэін (таму іх лепш памяняць на якасныя на камбінаце хлебапрадуктаў), што тэрмінова трэба закупіць патаку. Недапушчальна, каб зараз, калі на палетках дастаткова травы, цялят кармілі сенам, а не падвяленай зялёнай масай. На многіх пашах не хапае вады, не складзены графікі яе завозу. На гурт з двухсот кароў на суткі трэба не менш як дваццаць тон вады. А калі ў гаспадарцы, скажам, сем гуртоў і для развозкі вады выдзелены ўсяго адзін трактар, каровы вымушаны цярпець смагу. Гэта яшчэ адна прычына недабору малака.
Першы намеснік начальніка райсельгасхарчу В. У. Лабейка прапанавала пасля кожнай дойкі перацягваюць перасоўную даільную ўстаноўку на тую адлегласць, да якой павінны разбіць загоны пастухі.
Галоўны ветурач раёна І. У. Галуза спыніўся на пытаннях недаатрымання прыплоду жывёлы.
На нарадзе абмяркоўваліся і пытанні навядзення парадку на фермах раёна, на прыфермавых тэрыторыях.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №41 ад 25.05.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *